ДОБРАЦЬ, зак. Выбраць. Не могуць свойму сыну невестку добраць: та такая, та сякая.
ДОГЛЕДАЦЬ, незак. Карміць жывёлу. Мо ты, стары, догледаў свінней?
ДОГОДЗІЦЬ, зак., экспр. Набіць. Нехто догодзіў гэтому трэпутню, да цепэр ходзіць з пыдбітымі вочамі.
ДОЛАДУ, прысл. Па-гаспадарску. Коб вы бачылі, як Паўло доладу ўсе поробіў у своей хаці.
ДОЛЯГАЦЬ, незак. Нездаровіцца. Нешчо ж ему долягае, раз так схуднеў.
ДОЛЯГЛІВОСЦЬ, ж. Прыправа. Зварыла холодзіло, але не вельмі смачнэ: мабыць, некіх доляглівосцей не хватае.
ДОРОГУША, ж., экспр. Дарагая. А-а-а, моя дорогуша, ты думала гэто лёгко ўвэсь дзень сапачкой попомахаць.
ДОРОЖКА, ж. Прадаўгаватая сурвэтка. Знарок дорожку на дзіван вышыла.
ДОСТАЦЦА, зак. Дабрацца. І як гэто достацца до Горыня?
ДОЎБЭШКА, ж., груб. Галава. Дурная твоя доўбэшка. Ці ты не бачыш, шчо робіш?
ДОЎМЕЦЦА, зак., экспр. Дадумацца. І як гэто ты доўмеўса купіць такіе абылеякіе чэрэвікі?
ДОЎНАЦЬ, незак., экспр. Папракаць, павучаць каго-небудзь. Пэрэстань доўнаць! Надоело цебэ ўжэ слухаць.
ДРАБІНА, ж. Лесвіца. Гледзі, коб драбіна не посунуласа, то ўпадзеш.
ДРАБЫ, мн. Драбіны ў возе. Прывёз трохі ў драбах сена.
ДРУГЭ, 1. лічэбн. Другое. Подай мне і другэ вэдро сюды. 2. прым. Не гэта, іншае. Прынесі мне другэ вэсло, бо гэтэ маловатэ.
ДРЫГЛЁВАЦЬ, незак. Вывозіць павалены лес на месца пагрузкі. Вэсь дзень дрыглёвалі лес.
ДУБОК, м. Лодка. Нехто ў дубку рэку пэрэезджае.
ДУНДУК, м., неадабр. Пра няграматнага чалавека. А куды гэты дундук постуціць, ек вон не знае, колькі будзе два плюс два.
ДУРАЛЕЙ, м. неадабр. Дурань. От дуралей, полез не ў свое дзело, то цепэр мае клопот.
ДУРНІЦА, ж. Нешта несур'ёзнае; глупства. Не займайса дурніцой, а давай за роботу бэрыса.
ДУХВАЦЬ, незак. Адчуваць. Гледзі, ек духваеш, шчо хваціць сілы, то можна будзе з'ездзіць у Столін до ўрача.
98 👁