ГЭБЫ, часц. Быццам. Прышоў з арміі, да гэбы не той хлопэц стаў: поспраўнеў, порозумнеў. ГЭСКА, ж. Гестка. Гэску ў споніцу ўшыла, так трохі хорошч. ГЭТТЫ, прысл. Тут. Гэтты дрова складом. Д ДАТО, часц. Гэта. Дато я буду ждаць, покуль вон надумаецца мне помогці? ДВОЯН, м., экспр. Двойка. Зноў двояна ў дзённіку прынёс? ДЗВЭРЦЫ, мн. Веснічкі. Зачыняй дзвэрцы на зашчэпку, бо можэ свіння чужая залезці ў город. ДЗЕЖКА, ж. Дзяжа. Цепэр хлеба не пэком, то дзежка недзі на хаці валяецца. ДЗЕРЖАЛНО, н. Тронкі. Дзержално трэснуло ў вілках. ДЗЕРУГА, ж. 1. Навалочка. Попрасовала дзеругі на подушкі. 2. Насыпка. Пух вылазіць з дзеругі. ДЗЕРЭВІНА, ж. Бервяно. Шчэ моцная дзерэвіна. ДЗЕРЭВО, н. Дрэва. Здаецца, недаўно садзілі дзерэво кэле хлева, а ўжэ выросло вэлікэ. ДЗЕЎЗНО, ж., неадабр. Дзяўчына. Як тобе, дзеўзно, не стыдно: столькі роботы, а ты лежыш до поўдня. ДЗЕЎЧУР, м., экспр. Хлопчык, які сябруе з дзяўчатамі. Дзеўчур з дзёўчатамі грае ў мяча. ДЗІВОЛЮДДЗЕ, н., экспр. Тое, што выклікае здзіўленне, насмешку. Гэто ж суседзі шчэпіліса біцца на вэселлі да такого дзіволюддзя наробілі. ДЗІВЭР, м. Мужаў брат. Часом дзівэр прыходзіць до нас. ДЗІРКОВАНЫ, прым. Дзіравы. Дзіркованы чыгун, трэба выкінуць его. ДЗЮДЗЮРКАЦЬ, незак. Пра дзіця, якое толькі вучыцца гаварыць. Малэ ўсе нешчо дзюдзюркае, але шчо вонэ хочэ сказаць – важко розобрацца. ДЗЯЛКА, ж. Участак зямлі. У гэтом году мы вэлікую дзялку буракамі засадзілі. ДЗЯННА, ж. Дзядзькава жонка. Одкуль вы, дзянно, ідзеце? Мо до сына ходзілі? ДНЁЎКА, ж. Працадзень. Пойду заўтра ў калхоз на роботу, мо брыгадзер днёўку запішэ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁