гэта як пергиы раз часалі, а тады такія ж, жалезныя, гусцейшыя, тоненькія. Другі раз як часалі, так кудзеля мякчэйшая " (Смаргонскі р-н, 1). КОЗАЧКА - сапапрадка. "Козачка была. Не такі во калаўродак высокі, а такі длінненькі. Кудзеля на прасніцы, i прала на ту козачку" (Свіслацкі р-н, 1). КАЛАЎРОТ, КАЛАЎРОДАК - самапрадка. "Мама прала на калаўрот, на верецяно не прала. Iя прывыкшы, тожа так" (Смаргонскі р-н, 1); "Як я, так па тры шпулі напрядала на калаўродак. На веряцяно не прала. Тры шпулі, але зрэбуя. А кужалю - шпулю (за вечар)" (Смаргонскі р-н, 3); "Былi авечкі ў нас i пралі эту шэрсць. Пралі, былі калаўродкі" (Ваўкавыскі р-н, 7); "Пралі на калаўротах, некаторыя напрадалі за вечар з таўшчэйшай ніткі шпулю, a з лёну - менейуу (Дзятлаўскі р-н, 1); "Быў маленькі калаўроцік такі, така прасніца была, так харошэ " (Ашмянскі р-н, 2). КАТУШКА - дэталь самапрадкі, а таксама мера напрадзеных нітак. "I днем, i вечарам пралі. Еслі тонко - то напрадзеш меньш, напрадалі катушку, а як грубае, то 2-3 - кожна хозяйка na-своемуyy (Свіслацкі р-н, 1). ПАДВІТАК - мера напрадзеных нітак, поўнае верацяно. "Падвіток, верацяноуу (Карэліцкі р-н, 2). ПАВЕСМА, ПАВЁСМО - мера льняной кудзелі, жменя. "Прынясе мне льна павесму. Яку руку ўзяцьу (Свіслацкі р-н, 1). ПРАСНІЦА - драўлянае прыстасаванне для мацавання кудзелі. "Я сначала прала на верацяно. Прасніца i верацяноyy (Свіслацкі р-н, І); "С прасніцамі, с калаўротамі пойдзем на вячоркі. Я калаўрот нясу, прасніцу гэтую з лёнамуу (Смаргонскі р-н, 1). САМАПРАДКА - "Былі / самапрадкі, но я сначала прала на верацяно" (Свіслацкі р-н, 1). ПРАЖА - спрадзеныя ніткі, таксама працэс прадзення. "Якмяне ж, кажу, не дапускалі да пражы, нават не умею прасць. Праду, але нітка не адзінакавая. А лёну не прала" (Ашмянскі р-н, 1). ПРАННЕ - прадзенне. "...што это за пранне такое... " (Ашмянскі р-н, 2) ПРАСЦІ - "Зімой пралі, после Каляд, а после ўжо ткалі дома, вясной. Вясной ужо, як напрадзём, так у Вялікім посце, i пасля посту яшчэ " (Ашмянскі р-н, 2); "Дома пралі, бывав, сабіраліся вечарам, бо як адзін дома, так спаць хочацца. А як сабяромся, то так доўга прадзем, да поўначы ". (Ашмянскі р-н, 4) ШПУЛЯ - дэталь самапрадкі, а таксама мера напрадзеных нітак. "Пралі на калаўротах, некаторыя напрадалі за вечар з таўшчэйшай ніткі шпулю, а з лёну меней" (Дзятлаўскі р-н, 1); "За вячор павінна напрасці шпулю"(Дзятлаўскі р-н,). 4. Назвы нітак прамысловай вытворчасці БАВАЛЬШЦА - баваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці. "3 горані снавалі, да бавальніцу куплялі" (Мастоўскі р-н, 6); "Бавальніцы не было купіць" (Ваўкавыскі р-н, 2); "Бавальніцу куплялі, была такая, што снавалі" (Зэльвенскі p-H
Дадатковыя словы
катўшка
13 👁