ШЭРСЦЬ – воўна. "Вясення воўна – так яна доўга, з яе ўсё, што хацелі, а асеннюю – ужо нейкія былі, што білі гэтыя валёнкі" (Ваўкавыскі р-н, 5); "Шэрсць абычно ўсё самі пралі. Калісці я ўмела, але тако я не напраду тёнко" (Ваўкавыскі р-н, 7). ВАЛІЦЬ ВОЎНУ – "А мужыкі самі змочвалі. Мама яшчэ змоча вадой, і тады валком, качалкой качае, на стале, валок зрабіўшы, і качалі, зьбівалі, папырскаюць гарачай вадой" (Ашмянскі р-н, 1). ВАЛЬЦЫ – сукнавальня. "Аддавалі. Не знаю, дзе ў нас вальцы былі. На бурносы гэтыя, на марынаркі, на пінжакі гэтыя шарсцяныя" (Ашмянскі р-н, 1). ВАЛЮШ – сукнавальня. "Снавалі шэрсцю і ткалі, а патом аддавалі вырабатываць, валюш называўся, у Смаргонь" (Смаргонскі р-н, 4); "Ткалі, а тады вазілі ў Смаргонь, валюш называлі, валілі, і тады прывозілі – ужэ сукно" (Смаргонскі р-н, 3); "Валіць аддавалі ў ва Ашмяны. Валюш называўся" (Ашмянскі р-н, 9). ВОЎНА – "Веснавая воўна – хавалі і пралі после, а асенняя... Неяк разлічалі – адна ішла на гайнакі, адна на сукно. Асенняя, навернае, длінная, шла на сукно, а кароткая – на валенкі. Гэту даўжэйшую лепей прасць – после лета. У Мур-Ашмянке была свая ваўначоска, была, во дажа пазапрошлы год часалі. Сукно самі валілі, той, што заведваў ваўначоскай, той ужо рабіў – заварывалі неяк" (Ашмянскі р-н, 2); "Воўна называлась вясенняя. Яе можно прасці, мыць.. ана не звальвецца. А вот асенняя, усадзіце яе ў гарачую ваду – яна сступаецца, становіцца грубая, не такая. На андаракі – што вясной стрыглі. А тую, хужэ, восеньскую – на мужскія штаны..." (Мастоўскі р-н, 4). ЛОСК, ЛАСКАВАЦЬ – валіць даматканае сукно. Аддавалі "у лоск" на сукнавальні, а ў хатніх умовах клалі на сукно гарачы хлеб. "...І самі ласкавалі. Хлеб з печы дастануць, тагда той мацерьял, што на андарак, ложаць пад гарачы хлеб. Ён там прэе і робіцца такі гладкі. Гэта на касцюмы і на андаракі" (Мастоўскі р-н, 5); "У лоск лажылі. Там, дзе шыў, і дорага браў за эту юбку. Два злотых за юбку – пуд жыта можна было купіць" (Мастоўскі р-н, 6); "У лоск, лоск рабілі... Сукно спрышчым цёпленькаю (вадой), шчоткаю, тады на качалку качалі і клалі на печ, і яно, знаеце, гладкое, як прасавана" (Мастоўскі р-н, 6). ПАЛАСКУЕЦЦА – ад слова лоск, набудзе лоск, зробіцца гладкае "Як памыеш бяльё наша, і патом яно падсыхае, так валак такі, не прасавалі, але як выкачаем яго, так паласкуецца прама, такое харошае" (Мастоўскі р-н, 6). ПРЫВАЛЕНЫ – злёгку валенае сукно. "У бацько, помню, што касцюм быў з шэрсці вытканы, цёмны, гладкая... Вытканы, яшчэ прывалены" (Свіслацкі р-н, 1). 3. Выраб пражы. Прылады працы ВЕРАЦЯНО – прыстасаванне для прадзення. "Яшчэ і сейчас где-то два верацяна ляжыць у мяне". (Свіслацкі р-н, 1). ГРЭБЕНЬ – прыстасаванне для часання льна. Былі некалькіх відаў – з драўлянымі і металічнымі зубцамі. "Тады на грэбень часалі. Такія зубы крупные,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁