Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
трапацъ носяць" (Ашмянскі р-н, 4); "3 лену гэта найболыиая работа была. Трэба было яго i сабраць, i паслаць, потым падабрацъ i высушыць, / памяць / атрапаць, i спрасці. I тады ткаць" (Ашмянскі р-н, 8); "А лен часалі на грэбень дзеравянны, тады часалі на жалезны, тады на шчотку " (Ашмянскі р-н, 7). ЛЁН, апрацоўка - "Лён усё палолі, патом рвалі, вязалі ў небальшэнькія снапочкі, ставілі, тады слалі рядамі, ляжыць, гледзячы, якая раса - як сухія раніцы, нада каб даўжэй. Бралі яго i глядзелі, і/і/ш - як кастра атсыпаецца, так снімаць пара - у баню, сушылі. Мялі ў мяліцы ў бані, як пагода - на вуліцы. Трапачкай яго білі, выбівалі кастру. Тады на грэбень часалі" (Смаргонскі р-н, 1); "Лён сеялі, рвалі, патом слалі, штоб он вылежываўся, мялі такімі мяліцамі, трапалі кастру, патом час ал i, / цэлую зіму пралі, а патом вясной ужэ ткалГ (Смаргонскі р-н, 4). МЯЛ1ЦА - прыстасаванне для апрацоўкі льну. "Мял/ у мяліцы лён, у баи/, як пагода - на вуліцы. Як стануць мяцъ бабы - так пылішча!!!" (Смаргонскі р-н, 1); Лёнмялімяліцаю" (Смаргонскі р-н, 3). ПАКУ ЛЬ, ПАКЛЯ - грубае льняное валакно. Пралі, выкарыстоўвалі для вязания, ткацтва грубага палатна. "Наскі, з шэрсці (вязалі), а ў каго няма - з пакуля, з пакулаў, злёну... " (Мастоўскі р-н, 6); Пакуль" (Зэльвенскі р-н). ПАКУЛЫ - грубае льняное валакно, ніткі i палатно. "Анучы з пакулаў якіх. 3 пакулаў ткалі воркі, тоўстую, на мяшкі, на анучы " (Ашмянскі р-н, 2); "A мяне пакулы садзілі прасць, гадоў у сем, яшчэ ў школу не хадзіла. Дала мне мама пакулы, а я расцягваю-расцягваю, а тэй калаўрот круціцца, а я не ўпраўляюся, i такая, знаеце, нероўная нітка naлyчaeццa,, (Ашмянскі р-н, 2); "А на воркі пралі пакулы. Пакулы пралі, / з этых нітак ткалі на воркі" (Ашмянскі р-н, 7); "Пашыць пінжак, як на зіму, то трэба каб пад с подам пакулы, як цяпер куфаика. Пакулы падкладалі " (Ашмянскі р-н, 10); "Як паглядзіць, што я праду эта худшае, пакля, так ён палезе на чардак: "Што ты дала, каб дзіця рукі прыпрадало!" (Свіслацкі р-н, 1). ПАЧЭСІ - тонкае льняное валакно, тое самае, што кужаль". "Лён мнём, тады чэшам на жалезны грэбень, тады на другі - гэта пачэсі, мякенькае i тоненъкае" (Смаргонскі р-н, 3); Пачэсі" (Зэльвенскі р-н, 5); "Можна тонкія выпрасці нітачкі, як ткалі, то патыкалі імГ (Ашмянскі р-н, 2). РАДНЯНІЦА, ВАЛ - грубае льняное валакно, ніткі i палатно. "Радняніца называлі, вал - это самое худшее, атходы. Лён чэшуць, а самыя атходы, горшае, с кастрыцаю - эта называлася радняніца, вал. Дажа не на мешкі, а на дарожкГ (Свіслацкі р-н, 1). ТРАПАЧКА - прыстасаванне для трапання льну. "Трапачкі - трапачкай лён білі, выбівалі кастру. А лен трапалі трапачкай, тады часалі на грэбень дзеравянны " (Ашмянскі р-н, 7). ШЧОТКА - прылада для расчэсвання льняной кудзелі, шчотка са свінной шчаціны. (Смаргонскі р-н, 1). 2. Воўна Этапы апрацоўкі воўны: стрыгчы, мыць, драць, часаць, прасці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баиі, ііііш
11 👁
 ◀  / 381  ▶