Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
кару), шылі паўсядзённыя спадніцы i мужчынскія штаны. Зрэмніна" (Ваўкавыскі р-н, 2); "Зрэбнінка - гэтаўжо танчэйшыя, мямкі i штаны пад-іспод мужчинам шылі з зрэбнінкГ (Ваўкавыскі р-н 4); "Называлі намяхі", зрэб'е" (Смаргонскі pн, 3); "Лён мнём, тады чэшам на жалезны грэбень - зрэб'е " (Смаргонскір-н, 3); "I сяннікі рабілі, зрэбніна зверху ". (Ашмянскі р-н, 5); "Нужна каб было тых простыняў хоць анна ці дзве, то ж былі самадзелъныя, зрэбныя, бо то з клоча " (Ваўкавыскі р-н, 5); "Перш ткалі зрэб'е, затым лён, a потым воўнууу (Дзятлаўскі р-н, 10); "Кужаль - тонкое, грубее - зрэбій, намяшкі, мешкавіна,у (Свіслацкі р-н, 1). KA РОСТА - льняное валакно дрэннага гатунку, яго пралі, ткалі грубае палатно (на ўціральнікі, посцілкі, на мяхі). (Зэльвенскі р-н, 5). KACTPA, КАСТРЫЦА - цвёрдая частка льняной сцябліны. 'Ж / чэшуць, a самыя атходы, горшае, с кастрыцаю - эта называлася радняніца, вал " (Свіслацкі р-н, 1). КЛОЧЧА - ачосы льна, самае грубае. 3 клочча" пралі самыя грубыя ніткі, ткалі чынаваціну", палатно на мяхі. "A што часалі лён - эта ўжо горшае, клочча. Клочча - самае грубае, ткалі чынаваціну, мяшкі ткалі, картошку сыпаць гэдакуу (Ваўкавыскі р-н, 4); "Нужна каб было тых простыняў хоць анна ці дзве, то ж былі самадзелъныя, зрэбныя, бо то з клочауу (Ваўкавыскі р-н, \);"Расчасалі, лен адабралі, ткуцъ кужаль, а тую пакуль, эта клочча, прынясліў кудзелі, i ўжо пралі, i ткалі таўшчэйшае, i што-нібудь горша i шылі ганавіцы, наверх, да работы " (Мастоўскі р-н, 7). КУДЗЕЛЯ - вычасанае льняное валакно, а таксама валакно ніжэйшага, чым кужаль, гатунку. "Кудзеля бывае - я яшчэ вытрасала з яго кастру, i прялі, i ткалі з яе мяшкі, i дарожкі ткалі, гэта - з-пад грэбеняуу (Смаргонскі р-н, 1); "Двенащацъ-трынащацъ лет было, далі кудзелі, такое валакно харошае. 1 такі ж быў розум, нада ж табе эта спрасці, аўмяне была такая падруга, што мы як вечар, вынясем эту кудзелю i выкінем, не хацелі (прасць)уу (Смаргонскі р-н, 4). КУЖАЛЬ, КУЖЭЛЬНЫЯ, КУЖОЛЬНЫЯ- льняное валакно, тонкія льняныя ніткі i палатно з іх. "A гэта тоненькае, ткалі тоненька - на настольнікі, на палаценца. Гэта кужэлънае палатно yy(Смаргонскі р-н, 1); «А тады часалі на шчэтку, тут ручка такая засмаленая. Эта кужаль» (Смаргонскі рн, 3); "Лён-та ўжо балъшанство пралі на сарочкі, танчэйшае, часалі - шчоткі такія былі, адна гушчэншая. А кужаль - гэтаўжо на сарочкГ (Ваўкавыскі р-н, 4); "Ручнікі свае работы был i, - кужолныя, танчэйшыя, ткалася ўжо ў ёлачку, у 4 нічальніцы - як уцірацца, а як то i ў пяць (нічальніц)уу (Ваўкавыскі р-н, 4); "Як ішла замуж дзяўчына, гэта на маёй памяці, так падаркі давалі - усё гэтыя кужолныя ляныуу (Зэльвенскі р-н). ЛЁН - расліна i сыравіна на розных этапах апрацоўкі. "Лён сеялі мужчины, канечне. Была такая сявенка через плячо. А бабы ірвалі яго, i слалі, мачылі, i цёрлі, трапалі, часалі лён, чаго толькі не рабілі! Дзякуй Богу, што няма цяперакауу (Мастоўскі р-н, 7); "Лён вырвуць, ён выляжыцца на сцелішчы, затым сушаць трасту, труць, чэшуць i затым зімой прадуць i цэлую зіму прадуць. Пралі на вячорках дзяўчаты, a вясною пачыналі ткацьуу (Дзятлаўскі р-н, 2); "Мы самі сеялі свои лён, абівалі, расцілалі, он вылежываўся, патом у баню, сушыць, мяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зрэбе, кўжаль
13 👁
 ◀  / 381  ▶