І.Ю. Смірнова ТКАЦТВА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ЭТНАДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК У апошнія гады ў свет выйшла багата слоўнікаў, падрыхтаваных даследчыкамі традыцыйнай народнай культуры, прысвечаных розным аспектам народнай традыцыі: мове фальклора, міфалагічнымм персанажам, народнаму календ ару, абрадам i вераванням i да т.п. Высока адзначаны i добра вядомы даследчыкам найболын значныя беларускія слоўнікі, такія як тэматычны слоўнік "Жывёльны свет" i дыялектны "Тураўскі слоўнік". Слоўнік з'яўляецца найбольш эфектыўным i кампактным спосабам сістэматызацыі атрыманых даных аб прадмеце вывучэння, у дадзеным выпадку аб ткацтве Гродзеншчыны. У прапануемым матэрыяле абагульнены вынікі этнаграфічных даследаванняў лабараторыі традыцыйнага мастацтва БелДІПК 1999 - 2003 гг., якія праводзіліся ў рамках даследчай тэмы "Сучасны стан традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў. Гродзенскае Панямонне" 1. Матэрыял не прэтэндуе на поўнае раскрыццё азначанай тэмы. Мэтай складання слоўніка з'яўляецца паданне найбольш поўных звестак аб асаблівасцях тэхналагічнага i творчага працэсу вырабу тканін, іх класіфікацыі. Разам з тым сродкам дасягнення мэты з'яўляецца шырокае выкарыстанне ўзораў з жывой моўнай практыкі носьбітаў традыцый, што адлюстроўвае лінгвістычны аспект слоўніка. Такім чынам, прапануемы слоўнік можна вызначыць як этналінгвістычны. Комплексная падача матэрыялу як лінгвістычнага, так i этнаграфічнага, з'яўляецца сродкам найбольш выразнага i поўнага асвятлення тэмы ткацтва. Артыкулы размешчаны па прадметна-тэматычнам прынцыпе. У кожным з тэматычных блокаў артыкулы размешчаны ў алфавітным парадку. L АПРАЦОЎКА СЫРАВШЫ I ПРАДЗЕННЕ 1. Лён Назвы працэсаў апрацоўкі льнянога валакна: браць (рваць) лён, слаць лён, церці лен, трапаць, часаць, прасці. ВАЛ - льняное валакно дрэннага гатунку. (Зэльвенскі р-н, 6). ЗРЭБ'Е, ЗРЭБНІНКА, ЗРЭМ'Е, ЗРЭМНІНА, - самы нізкі гатунак льнянога валакна, ніткі i тканіна з іх, 3. валакно атрымлівалі пры першым часанні, прадзенае 3. выкарыстоўвалі для ткацтва вельмі грубага палатна, віцця вяровак. Зрэбнае" палатно фарбавалі ў цёмны колер (з натуральных фарбавальнікаў выкарыстоўвалі шалупінне цыбулі, валошкі, дубовую i асінавую 1 Для слоўніка выкарыстаны матэрыялы, сабраныя аўтарам артыкула, архіў БелДІПК
Дадатковыя словы
зрэбе, зрэме, зяўляецца
15 👁