навукоўца з'яўлялася праца над пяцітомным "Лексічным атласам беларускіх народных гаворак" (1993 - 1998). Працуючы над дадзеным праектам, A.A. Крывіцкі разам з іншымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі пад кіраўніцтвам яго загадчыка Ю.Ф. Мацкевіч прымаў удзел літаральна ва ўсіх этапах па яго рэалізацыі. Так, займаўся складаннем i рэдагаваннем "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання Лексічнага атласа беларускай мовы" (1971), для якой падрыхтаваў тэму "Рыбы i рыбалоўства", рыхтаваў да публікацыі праект "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак", распрацоўваў пытанні метадалогіі картаграфавання матэрыялаў, нарэшце ўкладаў лінгвістычныя карты. Ён таксама ўваходзіў у склад рэдкалегіі 1—5 тамоў атласа. Праца над ЛАБНГ памножыла яго славу бліскучага лінгвагеографа Беларусі, аднаго з галоўных спецыялістаў у дадзенай галіне нацыянальнай навукі. Аднак глыбіня разумения лінгвагеаграфічнай метадалогіі, умение сістэмна падыходзіць да яе выкарыстання асабліва паслядоўна была ўвасоблена A.A. Крывіцкім у час працы па стварэнні буйнейшых міжнародных лінгвагеаграфічных праектаў — "Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа" i "Лінгвістычнага атласа Еўропы". Членам рэдкалегіі гэтых выданняў, складальнікам карт ён быў i застаецца. Акрамя таго, даследчык стаў непасрэдным распрацоўшчыкам канцэпцыі карты як ілюстрацыйнага комплексу ўзаемаабумоўленых моўных звестак, пададзеных праз сістэму графічных знакаў. Такое бачанне" лінвагеаграфічнай карты якраз характэрна для выдання "Общеславянский лингвистический атлас. Серия лексико-словообразовательная. Вып. 3. Растительный мир. Минск, 2000". Лінгвагеаграфічную серыю ў навуковых даследаваннях А.А. Крывіцкага дапаўняюць публікацыі па тэарэтычнаму асвятленню пытання, што ўяўляе сабой лінгвагеаграфія як асаблівая галіна лінгвістыкі. Спробай асэнсаваць яе была спачатку навукова-папулярная брашура "Што такое лінгвагеаграфія" (1986). Тэарэтычнай даследчай распрацоўкай, дзе лінгвагеограф памкнуўся раскрыць набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі згодна гісторыі яе развіцця, з'явілася манаграфія "Лінгвістычная геаграфія беларускай мовы" (y сааўтарстве, не апублікавана). Вывучэнне народных гаворак, якім прысвяціў сваё творчае жыццё ў навуцы A.A. Крывіцкі, з'явілася штуршком i стала падставай для адлюстравання дыялектнай спецыфікі ў шматлікіх падручніках i вучэбна-метадычных дапаможніках па беларускай літаратурнай мове, адрасаваных студэнтам i проста аматарам род нага слова. Сярод толькі спецыяльных кніжных выданняў: "Беларуская мова для небеларусаў" (1973,1978), "Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску" (1990), "Белорусский язык для говорящих по-русски" (1990), "Учебник белорусского языка для самообразования" (1994), а таксама дапаможнік "Фанетыка беларускай мовы" (1984) І не менш сур'ёзны па зместу падручнік "Практыкум па фанетыцы беларускай мовы" (1989) i інш. Гэтыя падручнікі, дапаможнікі напісаны ў сааўтарстве, але многія іх раздзелы, якія былі падрыхтаваны асабіста A.A. Крывіцкім, вызначаюцца арыгінальнасцю ў падачы i інтэрпрэтацыі матэрыялу, інфарматыўнай насычанасцю. Велізарная любоў да беларускага слова, шчыраванне на ніве свайго галоўнага прадмета навуковых ростукаў — у галіне дыялекталогіі — праз раскрыццё таямніц мясцовых гаворак беларускай мовы выключна для ўсіх, але толькі на важкім
Дадатковыя словы
зявілася, зяўлялася, сурёзны
7 👁