Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
тэарэтычным грунце, асабліва выразна адчуваецца ў такіх публікацыях даследчыка, як: нарысы "Сучасная беларуская літаратурная мова i народныя гаворкі" (1961), "Наша родная мова" (1964, 3-e выд. 1973), "У рытме з развіццём мовы" (1976). Да ліку асаблівых i адметных тэарэтычных прац, у якіх вызначаецца стан беларускага народнага маўлення на мяжы ХХ-га i ХХІ-га стст. i выяўляецца дынаміка перспектыўнага развіцця мясцовых гаворак належыць даследаванне 'Таворкі беларускай мовы, пасляваенная моўная сітуацыя i дынаміка маўлення ў Беларусі" (1998). Лагічным завяршэннем у асэнсаванні шляхоў развіцця беларускай дыялекталагічнай навукі на працягу ўсёй гісторыі яе функцыянавання стала асабістая манаграфія A.A. Крывіцкага "Дыялекталогія беларускай мовы" (2003). Хоць гэта выданне ўяўляе сабой дапоможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў i забяспечана адпаведным навукова-метадалагічным апаратам, якога вымагае характар публікацыі, яно з такім жа поспехам можа быць захапляльнай навукова-пазнаваўчай кнігай у вандроўцы па моўных абсягах беларускіх гаворак. Кніга "Дыялекталогія беларускай мовы" — гэта адметнае аўтарскае бачанне выкладання дыялекталогіі як асобнага прадмета ў сістэме падрыхтоўкі філолагаў. У манаграфіі A.A. Крывіцкі даў характарыстыку мовазабяспечвальных сродкаў дыялектнай гаворкі як комплексу асаблівасцей двухузроўневага тыпу — уласнадыялектных, ці этнагенетычных, i культурнагістарычных, або фактаў маўлення. Аўтар дапаможніка паказаў асаблівасці кожнай ca структурных сістэм сродкаў маўлення ў іх тэрытарыяльным пашырэнні, a таксама раскрыў спецыфіку іх развіцця. Тым самым шматлікія моўныя з'явы ў даследчыка атрымалі тэарэтычнае абгрунтаванне i тлумачэнне. Неад'емнай часткай у навуковай дзейнасці A.A. Крывіцкага з'яўляюцца таксама яго актыўныя заняткі дыялектнай лексікаграфіяй. I тут зроблена нямала. Але самым значным набыткам з'яўляецца, бадай, "Тураўскі слоўнік" (т. 1—2, 1982; т.З — 1984; т.4 — 1985; т.5 — 1987). Не менш арыгінальныя па структуры i характары падачы матэрыялу даведнікі дыялектнай лексікі "Жывёльны свет. Тэматычны слоўнік" (1999), "Раслінны свет. Тэматычны слоўнік" (2001), "Чалавек. Тэматычны слоўнік" (2006). Яны першыя ў запланаванай серыі тэматычных слоўнікаў аб мовазабяспечвальных лексічных сродках беларускіх гаворак. Ідэя іх стварэння, распрацоўка канцэпцыі належаць A.A. Крывіцкаму. Яго ўсведамленне каштоўнасці народных моўных багаццяў, разумение неабходнасці іх сістэматызаванага, упарадкаванага захавання сталі штуршком для стварэння заяўленага лексікаграфічнага даведачнага збору. Такім чынам, лексікаграфічны напрамак навуковых пошукаў, актыўнай творчай працы аказаўся такім жа багатым i плённым, як i ўсе астатнія. Хоць з усяго, што рабілася аўтарам разам з калегамі, каб даць любому слоўніку жыццё, тут канстатаваўся толькі факт наяўнасці лексікаграфічнай крыніцы. Іншае, складанне, рэдагаванне, сістэматызацыя матэрыялу i г.д., пад увагу не бралася: рэч ў такой працы неабходная, i таму, натуральна, зразумелая. Здавалася, ёсць выдатныя дасягненні ў мовазнаўстве ў розных яго галінах i напрамках, можна супакоіцца i трымацца абраных кірункаў у наступных навуковых пошуках. Але эўрыстычнае мысленне A.A. Крывіцкага, аналітычны погляд на ўжо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўляецца, зяўляюцца, неадемнай
7 👁
 ◀  / 381  ▶