назапашаныя лексікаграфічныя i, галоўнае, лінгвагеаграфічныя багацці беларускіх народных гаворак прывялі яго да думкі аб неабходнасці пачаць новы этап у асэнсаванні слоўных набыткаў беларускай мовы. Таленавіты даследчык выступіў з ініцыятывай стварэння інтэрпрэтацыйнага атласа мясцовай назватворчасці ў гаворках беларускай мовы. Гэта прапанова не стала пустым выказваннем. Пачалася актыўная работа па распрацоўцы інавацыйнага для славянскіх моў напрамку даследаванняў у галіне дыялекталогіі. Яно унікальнае па сваёй сутнасці, паколькі дазволіць праз скарыстанне лінгвагеаграфічнай метадалогіі i грунтуючыся на ёй, шляхам супастаўляльнага аналізу раскрыць шматлікія таямніцы ў складванні нацыянальнага лінгваландшафту, асэнсаваць гісторыю развіцця беларускай мовы ў паступальнай дынаміцы яе станаўлення. Піянерам ў гэтай справе, як i пры стварэнні ДАБМ, выступілі беларускія дыялектолагі. Ініцыятарам, ідэолагам, натхніцелем i непасрэдным распрацоўшчыкам навуковай канцэпцыі новага нацыянальнага лінгвістычнага праекта з'яўляецца A.A. Крывіцкі — адзін з самых вядомых на сёння дыялектолагаў Беларусі, гонар i слава нацыянальнай дыялекталагічнай навукі. Толькі шырыня дыяпазону i глыбіня навуковага мыслення дазволілі моваведу замахнуцца на такую надзвычай складаную навуковую працу. I талент A.A. Крывіцкага. Ён бясспрэчны i асаблівы. Значнасць A.A. Крывіцкага як Асобы не толькі ў навуковых дасягненнях. Гэта чалавек энцыклапедычнай дасведчанасці аб беларускай прыродзе, яе раслінным i жывёльным свеце, ён i мастак-аматар, i адмысловы разьбяр па дрэве. Гэта папросту творчы чалавек, якія любіць i ўмее захапляцца жыццём, яго радасцямі i дарыць, аддаваць свае веды, сваю шчаслівую любоў усім, з кім ідзе па жыцці ў працы, навукова-творчых пошуках i адкрыццях. Азіраешся на зробленае A.A. Крывіцкім, радуется створанаму ім i верыцца: наперадзе яшчэ новыя выданні ў галіне дыялекталогіі. А значыць проста апантаная, шчырая праца на ніве роднага слова, служэнне яму. I так на працягу ўсёй навуковай лінгвістычнай дзейнасці. За гэта служэнне матчынаму слову, беларускай мове ў 2001 г. таленавіты лінгвіст, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа A.A. Крывіцкі быў ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Гэта не проста падзяка дзяржавы навукоўцу за самаахвярную, бескарыслівую працу. Гэта найперш усенароднае прызнанне i ўхвала таленту вучонага. А аб тым, колькі зроблена, сведчыць спіс яго публікацый
Дадатковыя словы
зяўляецца
5 👁