Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
лінгвагеаграфічная. На ёй грунтуецца пераважная большасць навуковых публікацый вядомага моваведа, якраз з апорай на яе A.A. Крывіцкім былі растлумачаны шматлікія моўныя з'явы ў беларускім маўленні. Таму невыпадкова, што вельмі многае ў творчых занятках лінгвіста аддадзена непасрэдна стварэнню базавых, зыходных для наступных аналітычных росшукаў лінгвагеаграфічных выданняў ці інтэрпрэтацыі атрыманых звестак. Зрэшты, да слова сказаць, менавіта з лінгвагеаграфічнай метадалогіяй асабіста A.A. Крывіцкі звязвае перспектыўныя напрамкі развіцця нацыянальнай дыялекталогіі па вызначэнні характару складвання беларускага лінгваландшафту ў яго рознаструктурных сродках. Кропкай адліку ў мэтанакіраваных занятках па вывучэнні A.A. Крывіцкім беларускай дыялектнай мовы ў прасторы яе пашырэння, пачаткам ва ўстанаўленні тэрытарыяльных адносін паміж рознымі групамі беларускіх гаворак у іх ўзаемадзеянні паміж сабой можна лічыць ягоную кандыдацкую дысертацыю "Формы асабовых i зваротнага займеннікаў сучаснай беларускай мовы ў іх гісторыі", абароненую ў 1959 г. пад кіраўніцтвам вядомага расійскага даследчыка P.l. Аванесава. Час прыходу A.A. Крывіцкага ў навуку лінгвістыку быў перыядам, калі ўсходнеславянскае мовазнаўства пачало актыўна займацца лінгвістычнай геаграфіяй. У беларускім мовазнаўстве таксама запанаваў прыярытэт лінгвагеаграфіі перад лексікаграфічнымі навуковымі, метадалагічна падрыхтаванымі даследаваннямі i традыцыйнымі дыялекталагічнымі параўнальнагістарычнымі i апісальнымі працамі. З'яўленне "Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы" ў пасляваенны перыяд (1963) — гэта не што іншае, як час трыумфу нацыянальнай дыялекталагічнай навукі ў Беларусь На картах лінгвагеаграфічнага атласа вусная народна-дыялектная мова знайшла сваё панарамнае адлюстраванне ў прасторы яе пашырэння. Тым самым у навуковы ўжытак была ўведзена фундаментальная база навуковых, храналагічна суадносных звестак аб гаворках беларускай мовы ў межах нацыянальнага дыялектнага ландшафту. Адначасова комплексны ландшафтны здымак беларускай мовы як найбагацейшай крыніцы звестак аб адметных з'явах у гаворках дазваляў беларускім даследчыкам тэарэтычна асэнсаваць інфармацыю, адлюстраваную на картах. Тым самым з'явілася магчымасць адказаць на пытанне, што ўяўляе сабой беларуская мова як сістэма структурных сродкаў у іх тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі i ўзаемадзеянні паміж сабой. Вынікам асэнсавання матэрыялаў, змешчаных на лінгвагеаграфічных картах атласа стала серыя публікацый, падрыхтаваных у аддзеле дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі НАН Беларусь Гэта: "Нарысы па беларускай дыялекталогіі" (1964), "Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі" (1962), "Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак" (1968 - 1969). Разам з ДАБМ яны склалі адметны комплекс навукова-даследчых прац, якія ўпэўнена можна назваць навуковым капіталам нацыянальнага мовазнаўства. У стварэнні ўсіх пералічаных выданняў самы чынны ўдзел браў A.A. Крывіцкі. Дзяржава высока ацаніла яго асабісты ўклад. A.A. Крывіцкі стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за 1971 г. Няспыннай часткай даследаванняў у лінгвагеаграфічным кірунку i іх натуральным працягам (пасля публікацыі ДАБМ) у навуковай дзейнасці вядомага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявах, зявы, зявілася, зяўленне
6 👁
 ◀  / 381  ▶