Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
B.M. Курцова АЛЯКСАНДР АНТОНАВІЧ КРЫВІЦКІ — ГОНАРI СЛАВА СЛАВЯНСКАЙ ДЫЯЛЕКТАЛОГІІ Сярод тых навукоўцаў, працы каго прэзентуюць узровень стану развіцця i дасягненняў сучаснай дыялекталагічнай навукі ў Беларусі, першае месца належыць, без пераболыивання, Аляксандру Антонавічу Крывіцкаму. Ягоныя публікацыі — узор сапраўднай навуковасці, лагічнай выверанасці i канцэптуальнай завершанасці. Гэта выяўляецца ў кожнай навуковай працы, да стварэння якой ён спрычыніўся, — ад артикула да манаграфіі, ад лексікаграфічнага слоўніка да лінгвагеаграфічнага атласа, ад калектыўнага тэарэтычнага даследавання да дыялекталагічнага зборніка. У асэнсаванні любой моўнай з'явы, вывучэннем якой бы ні займаўся A.A. Крывіцкі, адчуваецца глыбіня ў пошуках ісціны, раскрыццё якой грунтуецца на яе ўсебаковым аналізе. У апошнім — веліч розуму бліскучага даследчыка i ў гэтым прыцягальнасць яго навуковых даследаванняў. Час не прытушвае іх важнасці, а ўзровень верыфікацыйнасці матэрыялу дазваляе ўспрымаць устаноўленыя факты як бясспрэчныя. A.A. Крывіцкі нарадзіўся 15 жніўня 1927 г. у в. Залессе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў родзе майстравітых мясцовых людзей. У сям'і тых беларусаў, якія не толькі займаліся традыцыйным земляробствам, a якія яшчэ i сябравалі з тыповым сельскім рамяством: выконвалі цяслярскія работы, ладавалі бондарскае начынне — бочкі, кублы, дзежкі i інш., даглядалі пчол. Малы Алесь i падрослы Саша, як i амаль кожнае вясковае дзіця, меў свае абавязкі па гаспадарцы i дапамагаў па дзіцячых сілах бацькам. Пасталеў надзвычай рана. Вайна зрабіла юнака дарослым. На фронт A.A. Крывіцкі трапіў папросту падлеткам. Гэта адбылося ў 1944 годзе. Ён ваяваў у войсках 2-га Украінскага фронта. У складзе апошняга прайшоў Аўстрыю, Венгрыю, Чэхаславакію. Пасля заканчэння вайны вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным настаўніцкім інстытуце на аддзяленні мовы i літаратуры (1947-1952). Атрымаўшы кваліфікацыю настаўніка, A.A. Крывіцкі накіраўся на працу ў мястэчка Карэлічы. Аднак на пасадзе настаўніка мовы i літаратуры затрымаўся ненадоўга, працаваў у школе з 1951 па 1952 гг. 3 гэтага ж года ён звязаў сваю жыццёвую дарогу з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусь На адным месцы навуковец адпрацаваў больш паўстагоддзя — з 1952 па 2007 гг. Зайздросны працоўны шлях! Пачаў аспірантам i закончыў кар'еру вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі. Жыццё ў навуцы было прысвечана вывучэнню традыцыйных мясцовых гаворак, з апорай на якія быў укладзены новы варыянт маладой па часе функцыянавання беларускай літаратурнай мовы. Удасканальванне нормазабяспечвальных сродкаў агульнанацыянальнай мовы вымагала няспыннага глыбокага i рознабаковага даследавання яе базы — дыялектнага маўлення. Відаць таму тэма беларуская дыялекталогія стала дамінантнай i вызначальнай у розных па характары напісання працах A.A. Крывіцкага, a прыярытэтная метадалогія, пры дапамозе якой ажыццяўляліся яго лінгвістычныя даследаванні, была i застанецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, кареру, сямі
5 👁
 ◀  / 381  ▶