Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
П Р А Д М О В А 16 жніўня 2007 года споўнілася 80 год з дня нараджэння вядомага беларускага моваведа кандидата філалагічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксандра Антонавіча Крывіцкага. 3 яго імем звязана станаўленне i развіццё дыялекталагічных даследаванняў у другой палове ХХ-га стагоддзя ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа HAH Беларусі i наогул у рэспубліцы. Пераважная большасць навуковых прац A.A. Крывіцкага звязана з пытаннямі беларускай дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі i падрыхтавана на аснове дыялектных матэрыялаў, сабраных ім самім у час шматлікіх дыялекталагічных экпедыцый. Дыялекталагічны зборнік "Народныя скарбы" паслядоўнікі i вучні Аляксандра Антонавіча Крывіцкага прысвячаюць юбілею вядомага вучонага. Гэта кніга з'яўляецца працягам публікацый васьмі дыялекталагічных зборнікаў1, падрыхтаваных супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі, у якіх асвятляюцца важнейшыя пытанні дыялектнай лексікаграфіі, лексікалогіі, фразеалогіі, анамасіялогіі i інш. Матэрыялы ў зборніку размеркаваны па чатырох раздзелах. Раздзел 1 "3 лексікі народных гаворак" складаюць пераважна слоўнічкі, падборкі дыялектнай лексікі, якая запісана ў розных рэгіёнах Беларусі i адлюстроўвае сучасны стан беларускіх народных гаворак. Словы, змешчаныя ў гэтых падборках, з'яўляюцца дыфэрэнцыяльнымі ў адносінах да слоўніка беларускай літаратурнай мовы. Лексіка размешчана ў алфавітным парадку, пры кожным слове падаецца ілюстрацыя. У раздзеле 2 Фразеалогія" падаюцца фразеалагізмы гаворак Беларусь У трэці раздзел "Навуковыя даследаванні" ўключаны навуковыя артикулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Чацвёрты раздзел "Тэксты беларускіх гаворак" змяшчае ўзоры дыялектнага маўлення мясцовых жыхароў з розных куткоў Беларусі (запісы зроблены пераважна ў час дыялекталагічных экспедыцый супрацоўнікамі аддзела). У канцы кнігі падаецца агульны алфавітны індэкс усіх дыялектных слоў, змешчаных у падборках лексікі, з указанием старонкі, на якой ужыта слова. Зборнік будзе карысным не толькі для моваведаў, але i для этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў i ўсіх аматараў роднага слова. 1 3 народнага слоўніка. - Мінск, 1975; Народнае слова. - Мінск, 1976; Народная лексіка. - Мінск, 1977; Народная словатворчасць. - Мінск, 1979; Жывое народнае слова. - Мінск, 1992; Гавораць чарнобыльцы. - Мінск, 1994; Жывое наша слова. - Мінск, 2001; Скарбы народнай мовы. - Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
5 👁
 ◀  / 381  ▶