ПАВЫТЛУ́МЛІВАЦЬ зак. безас. Выбіць з галавы. Мне ўжо ўсё павытлумлівала, ня помню тых даўных песінь. Навас.
ПАГАЛІЦЦА зак. Паквапіцца, пажадаць займець. Пагалілася на багацця, а цяпер мучыцца с такім мужыком. Арэх. Пагаліўся на зямлю, нінараўную ўзяў замуш. Судз.
ПАГАРЫШЧА н. Пажарышча. Прыйшлі мы з лесу, а яшчэ дымілася на пагарышчы. Арэх.
ПАГУКАЦЬ зак. Пагаварыць. Пасядзі, маладзічка, у нас, пагукай са мной. Арэх. Пагукалі пра дачок пра сваіх. Маж.
ПАГУРАК м. Узгорак. На пагурку добрая травічка, гані гусей туды. Судз.
ПАДАРОЖКА ж. Падарожнік. Як у грудзёх баліць, выпіваюць падарошку. Падарошка дробнінькая, лі дарогі расьцець, шшыўшыся курганамі. В.Д.
ПАДАРЭШНІК м. Грыб-мачонік. Прынісла бабак, машарнікоў, падарэшнікаў. Арэх. Намачыла каструлю падарэшнікаў. Кубл.
ПАДБАРАДАВІК, ПАДБАРАДАВІЧ м. Падбародак. Здаровы быў, крэпкі, падбарадавік во такі! Судз. На картаццы ні спазнаць яго, падбарадавіч вісіць. Стар.
ПАДБІРАНКА ж. Тонкая посцілка, перабіранка. Выткала тры падбіранкі, тонінькія, прыгожыя. В.Д.
ПАДГАРКА ж. Прыгарка. Люблю бульбу с падгаркамі. Арэх.
ПАДГАРЫСТЫ прым. 1. Падгарэлы. Каша падгарыстая. Арэх. 2. перан. Рудаваты. Падгарыстую шапачку даццы купіла. Судз.
ПАДГУЛЯЦЬ зак. 1. Загуляць. Ні з дабра яны разьвяліся: ён любіў падгуляць. Арэх. 2. Змарыць, знясіліць. Сьвінка панадзілася ганяць курэй, адну да сьмерці загуляла, а другую падгуляла, чуць ходзіць. Міх.
ПАДГУЦНУЦЬ зак. Падкінуць уверх. Падгуцні ты гэтага цільпучка! Арэх.
ПАДЖЫЛЫ прым. Пажылы. Сястру былі аддалі за паджылага. Слаб.
ПАДКАЛЫПА м. і ж. асудж. Насмешнік; той, хто любіць сказаць непрыемнае, падкалупнуць. І бацька, і сын - абодва паткалыпы, сьмяюцца зь людзей. Арэх. Век паткалыпа была. Маж.
ПАДКРУП'Е н. Малыя крупы. Паткруп'я сьвінням зварыла. В.Д. Малыя крупы - паткруп'я. Арэх.
ПАДЛАВІЦЬ зак. 1. Злавіць, затрымаць. Дзе вы падлавілі гэнага злодзю? Арэх. 2. Знянацку застаць. Хацеў яго падлавіць, ды ня выйшла. Шчарб. 3. Украсці, сцягнуць. Няхітрыя мы людзі, у нас скарэй што падловюць, чым мы ў каго. Арэх. Ніпрычасна я к яе йіспоткам, а хто падлавіў - ні знаю. Кубл.
ПАДЛАВУДЗІЦЬ зак. Схапіць, сцягнуць. Хто мае боты падлавудзіў? Арэх. Нехта падлавудзіў граблі. Маж.
ПАДМАЛАДЗЁНЕЦ м. Шафер. За падмаладзенцаў толькі кавалераў з радні бралі, а жанатых няможна. Маж. У Ягора падмаладзенцам на вяселлі стрыечны брат быў. Слаб.
ПАДМЫШША н. Падпашкі. За падмышша бабу бяры, можа й завядзём як у баню, хай папарыцца, кініць хваробу на вецір. Судз.
111 👁