ПАДНАДОЛАК м. Подбіўка. Паднадолак сама не падрубіць, а бяжыць на вічарынку. Арэх.
ПАДНОЖНІК м. Палавік. Падножнікі ў палоску ня горы за крамныя. Судз. Шэсь падножнікаў выткала сёліта. В.Д.
ПАДНУКАЦЬ зак. Падагнаць. Мог бы часцей маццы якую капейчыну прысылаць, а то напамінаць яму нада: ні паднукаў – ні паедзіш. Міх.
ПАДТОПКА ж. Падпал. Гэтыя дровы біс паттопкі ні распаліш. Арэх.
ПАДУЗОРНІК м. Прасціна з прышытымі ўнізе карункамі. Паслала падузорнік, а наверх пакрывала. В.Д.
ПАДУЧКА ж. Эпілепсія. Падучка ў яго была: брык! – і заваліўся ў пясок. Арэх. С падучкі памёр. Чэр.
ПАДЦЁЛАК м. Невялікая цялушка, парэзімак. На фермі трыццаць патцёлкаў. Арэх.
ПАД'ЯЛДЫКА м. і ж. Той, хто любіць насміхацца, кпіць з іншых. Схавай свой язык, пад'ялдыка! Арэх.
ПАЗАЛЕЦЬ зак. Змёрзнуць, азалець. Цэлы дзень дошч, пазалелі мы на пасьці. Арэх. Рукі пазалелі, ні магу хустку разьвізаць. В.Д.
ПАЗАЦІНАЦЬ зак. безас. Пазбавіць магчымасці. На вічарынцы мальцы пабіліся, а цяпер на суд йіх вызываюць, дык баяцца, аш есьці йім пазацінала. Судз.
ПАЗЕМКІ мн. бат. Суніцы. Хадзіла ў ягады, назьбірала гарнушак паземак. Арэх. Паземкі пасьпелі. Судз.
ПАЗОРНЫ прым. 1. Відны, прыгожы. Пазорная дзеўка, усе мальцы за ей. Арэх. Дачка наша пазорная, сукрыстая, ладная. Слаб. 2. Аўтарытэтны. Ня дужа пазорная яе работа: вучыцца ні паступіла, пошту носіць. Арэх.
ПАЙКА ж. Выдзелены ўчастак сенажаці. Пайка ля старыцы, добрая трава, с клівярком. Судз.
ПАКАТО н. Кола. Пакато ў возі зламалася. Арэх. Кацілася пакато, жаніўся, мальцы, харашо ( песні). Чэр.
ПАКОЛАК м. Невялікая палка. Запусьціў па курыцы паколкам. Арэх. Пазьбірай на двары паколкі. Судз.
ПАКОМКАНЫ дзеепрым. Змяты, пакамечаны. Адзежа пакомканая, нада пагладзіць. Арэх. Ня йдзі ў пакомканай спадніцы. Судз.
ПАКОМКАЦЬ зак. Змяць, пакамечыць. Толькі пакомкаць умейіш, а гладзіць ня хочыш. Стар. Хустку пакомкала. Слаб.
ПАЛЕПШАЦЬ зак. 1. Стаць лепшым. Трохі палепшаў яе мужык, ня п'ець, як раней. 2. Ачуняць, выздаравець. Захварэць лёхка, а палепшаць цяжэй.Судз. Ні палепшала сьвякроўка, усё хварэйіць. Астр.
ПАЛЯВІК м. Палявод. Ня робіла я на фермі, усё палявіком была. Навас. Штатнікі ў нас болі зарабляюць, чым палявікі. Слаб.
ПАЛЯГЧЫЦЦА зак. Зняць верхняе адзенне, распрануцца. Паляхчыціся, госьцікі, во сюды польты вешайці. Судз.
ПАЛЯДЗЕЦЬ зак. Паглядзець. Палядзі ўнукаў. Арэх. Ні палядзеў на нас, пабех. Астр.
ПАМАСНІЦА ж. Дошка падлогі. Памасьніца згніла. Судз.
82 👁