Старонка 86
◀ / 381 ▶
НОЧЧЫ прысл. Ноччу. Куды вы ноччы пойдзіці, пірыначуйці ў нас! Арэх. Ноччы марос прыкінуўся. Стар. НЫЦЬКА м. і ж. Ныцік. Ня буць ты ныцькам, чаго нюні распускаеш! Арэх. Такая ныцька ад роду. Судз. НЯГАЗНЫ прым. Прыгожы, спрытны. Дзеўка нігазная, нягоршая за яго. Судз. НЯГО часц. Няўжо. Няго йіна паедзіць зь йім аш у Сібір? Судз. НЯЕШЧЫ прым. Пераборлівы ў ежы. Парсючок пупаўся няешчы, таму й худы. В.Д. НЯІМКІ прым. Тупы. Саўсім няйімкі нош, хоць бы ты яго пайстрыў. Судз. НЯЗМЕРНА прысл. Многа, незлічона. Людзей было на аўтобус нязьмерна, думалі, ня ўлезім. Судз. НЯМТУР м. Нямко. Брат яго быў нямтур, нічога ня чуў і не гаварыў. Арэх. НЯПЕЎНЫ прым. Неаплоднены (пра яйка). На сонца глідзяць – пеўная яйка ці няпеўная, вывідзіцца пісклёнак ці не. Чэр. Здавалася, ні было няпеўных яйік, а выйшла пяць баўтуноў. Арэх. НЯПОШЛІЦА ж. Слабасць, хвароба. Каб вас няпошліца ўзіла! Наблоцілі вядро дуль. Чэр. На карову нейкая няпошліца напала, ня есь нічога. Слаб. НЯПОШЛЫ прым. 1. Слабы, нямоглы, кволы. Каб йікая няпошлая, даўно б захліпнулася. Міх. Ці йіна карову пракорміць – старая, няпошлая? Стар. 2. Худы. Як прывёз жонку, няпошлая была, а цяпер растаўсьцела. В.Д. НЯЎЗОРЫШЧА м. і ж. асудж. Непрыхільны, непрыязны чалавек. Ідзець, галаву набок, на людзей ні глядзіць, ніпрыветная дзеўка, няўзорышча. Навас. Зь людзьмі ні загаворыць, такі няўзорышча. Слаб. НЯЎЛАД прысл. Не даспадобы. І малачка занясу, і агурочкаў, а хворай усё няўлат. Арэх. ПАБАДЗЯЦЦА зак. Забрудзіцца. Пабадзялася хусцінка, панясу мыць. Кубл. ПАБАДЗЯЦЬ зак. Забрудзіць. Толькі што купілі ўнуццы вязёначку, а ўжо пабадзяла. Судз. ПАБРЫГАЦЬ зак. Пабрызгаць (пра дождж). Які гэта дошч, толькі пабрыгаў. Арэх. ПАБУНТАВАЦЬ зак. Паблытаць. Пабунтавала ніткі, цяпер разьбірай. Кубл. ПАБУШНЕЦЬ зак. 1. Разлапушыцца (пра агародніну). Пабушнелі бурачкі пасьля дажджу. 2. перан. Паправіцца, паспраўнець. Была худзінькая, а цяпер пабушнела. Навас. ПАБЭНЬЧЫЦЬ зак. Пабіць, збіць. Ня ўсьсілю закінуць сена на гару, а на дварэ яго куры пабэньчуць. Астр. ПАВОДЧЫК м. Той, хто водзіць каня. Пабудзіш тры дні павоччыкам, бацьку паможаш. В.Д. Павоччык водзіць за поват каня. Шчарб. ПАВУЧЫННЕ н. Павуцінне. Ужо й павучыння лётайіць, восінь скора. Маж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 381 ▶