Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
НЕДУШНЫ прым. У якім не душна, лёгкі. На дварэ цёпла, нідушную куртку адзень. Судз. НЕЗАБОТНЫ прым. Бесклапотны, нядбайны. Яму так: добра ёсь, добра й німа, нізаботны. Арэх. НЕЗАДАЧНЫ прым. Няўдалы. Нізадачны выйшаўхлеп, ацесьлівы. Кубл. НЕЗМІРОНЫ прым. Бязмерны, незлічоны. Людзей цьма нізьміроная там была. Судз. У йіх багацця нізміроная, i мне, бывав, адзежыну піракінуць. Стар. НЁКАЛІСЬ прысл. Калісьці, даўно. Некалісь бедна мы жылі, зямлі свае ні было, па наймах хадзілі. Арэх. НЕКАРЬІСНЫ прым. 1. Дрэнны, малавартасны, непрыдатны, ад якога мала карысці. Сёліта нікарысная булъба, дажджоў было мала. Судз. Нікарысныя ніткі рвуцца. Арэх. 2. перан. Неприглядны, няспрытны (пра чалавека). Нікарысную жонку ён прывёс: малінькая, дробнінькая, німа на што глядзецъ В.Д. Нікарысны ейны мужык, нейкі ціляпень. Судз. НЕНАСПАДЗЁЎКІ прысл. Нечакана, неспадзявана. Учора ў Вушачы нінаспадзеўкі свата сустрэў. Астр. НЕРУШБІМЫ прым. Нерухомы. Стайіць, як слуп, нірушымы, няшустры, дужа спакойны маліц. Судз. НЕСУВІРУТНІК м. асудж. Нягоднік, нялюдскі чалавек. Мужык яе быў дужа акаянны, несувірутнік. Арэх. НЕСУВІРУТНЫ прым. асудж. Несусветны (у адмоўных ацэнках). Гультайка нісувірутная, дзяцей ні глядзіць, у хаці біспарадак. Судз. Што ўдумайіць - ні пірыйначыш, дурань нісувірутны. В.Д. НЕСУСВЁТНІЦА ж. Бязглуздзіца, выдумка. Нісусьветніцу нясець, німа ладу ў гаворцы. Чэр. НЕСЦЯРОГА ж. Неасцярожнасць, недагляд. Ніхто ні вінаваты, што ён зьмёрс, свая нісьцярога. Арэх. НЕЎВАРОТНЫ прым. Няспрытны, непаваротлівы. Усе даўно кончылі складаць сена, а ён капайіцца, нейкі неўваротны, ніхлімяжы. Маж. НЕЎСТУПАХА м. i ж. У парты, незгаворлівы чалавек. Сабраліся: адзін задзіраха, a другі ніўступаха, вот i пабіліся. Арэх. Ніўступаха ня змоўчыць мужыку. В.Д. НЕЎСХАДЗІМЫ прым. Вялікі, непраходны. Даўней тут лясы былі ніўсхадзімыя. Арэх. НЕХАДЖАЛЫ прым. Які рэдка прыходзіць куды-н., не бывае дзе-н. Свае, а гады ў рады бываюць, ніхаджалыя яны ў нас. Чэр. НЁЦЕЛАК м. Цёлка. Летась нецілка прадалі, a сёліта карову. Арэх. НЕЦЕЛЬ ж. Toe ж. Неціль купілі, будзім гадаваць. В.Д. Неціль, яшчэ не цялілася. Судз. НІКАЦЬ незак. Хадзіць туды-сюды, шукаючы чаго-н. Каток нікайіць, хоць малачка дайці яму. Кубл. Досіць табе нікаць па сяле, пумажы во агурочкі паліць. Судз. НІЧОГІ прым. Нядрэнны, нішто сабе. Каб ня піў, то ŭ нічогі быў бы. Судз. Нічогая нявестка, ладзіць ca сьвякроўкай. В.Д
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несувірўтны
8 👁
 ◀  / 381  ▶