Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
НАРУГА ж. Упартасць, непаслухмянасць. Як мне твоя наруга надаела, сам ніколі ня зробіць, папам інаць нада. Міх. НАРУГАНЫ прым. Непаслухмяны, упарты. Меншы ўнук такі наруганы: усердзіўся, пуваліўся на зямлю, крычыцъ! Міх. НАРУГАЦЦА незак. 1. Не слухацца, рабіць назло, насуперак. Ш наругайся, маліц, злаўлю - крапівай атсьцібаю. Арэх. 2. Дражніцца, насміхацца. Дужа ня любіць, калі ей Іванам наругаюцца, жаніхом завуць. Шчарб. НАРУГЛІВЫ прым. Тое ж, што i наруганы. Итога ня слухашцъ, наруглівы расъцецъ. Чэр. НАРУГНУЦЦА зак. Зрабіць назло, насуперак. Мужык ейны добры: каб ён калі наругнуўся ці слова благоя сказаў. Стар. НАРУЖНІК, НАРУЖОНІК м. Непаслухмяны, упарты (звычайна пра дзяцей). Скажам яму, дык наўрошні ня пойдзіць, наружнік! Навас. Многа цяпер такіх наружонікаў, што настаўнікаў ня слухаюцъ. Чэр. НАСАТКА ж. Насавая хустачка, насоўка. Дзявулля, а насаткі ні майіць. Арэх. Вытрыся насаткай! Міх. HACEHHIK м. Насенны агурок.Жоўтыя агуркі сабрала, насеннікі. Астр. HACKI прым. Тутэйшы, мясцо вы. Наськія мы людзі, ні наводныя, спрадвеку тут жывём. Арэх. НАСКІПАЦЬ зак. Нашчапаць. Наськіпаў лучыны наўсю зіму, на растопку будзіць. Кубл. НАСМАРГАЦЬ зак. Нашморгаць. Насмаргала вядзёрка брусьніц. Арэх. НАСПАРЫЦЦА зак. Назбірацца, набіцца. Дзъверы часта аччынялі, вот мух i наспарылася. Арэх. НАСУКРЫЦЦА зак. Навіць (валасы), завіцца. Насукрылася, як сімнаццатка, на вічарынку пойдзіць. Судз. НАСУКРЫЦЬ зак. Навіць, завіць (валасы). Вісяць гэты космы, хоць бы насукрыла. Судз. НАЎПРАМІК, НАЎПРАМІКА прысл. Напрасткі. Наўпрамік ня пойдзіш, клаткі зьнясло. Маж. Наўпраміка тут нідалёка. Судз. НАЎПРОК прысл. Насуперак, наперакор. Наўпрок усё робіць, наругайіцца, ня слухайіць. Судз. НАЎПРОЦІ 1. прысл. Насупраць. Стань наўпроці, пагляджу на цябе. Арэх. 2. прыназ. Насупраць, у параўнанні з. Тая маладзіца наўпроці Сонькі проста чучала. Судз. НАХАПУ прысл. Наспех, спяшаючыся. Нахапу ўсё робілі, к вяселлю ладзіліся. Арэх. НАЧНІЦЫ мн. Паводле павер'я, хвароба дзяцей ад злых духаў. Ня сьпіць дзяцёнак, кідайіцца, начніцы напалі. Слаб. НАШАШЭРЫЦЦА зак. Натапырыцца, паставіць поўсць дыбам. Нашы каты як загуляюцца, нашашэруцца, аш страшныя стануць. В.Д. НЕВЫЗОРНЫ прым. 1. Непаглядны, непрыгожы. Нівызорная дзеўка бала, a такога дзіцюка знайшла сабе! Чэр. 2. Неганаровы, не аўтарытэтны. Нівызорная яе работа: уборшчыцай у канторы. Навас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нарўга, нарўжнік, нахапў, паверя
10 👁
 ◀  / 381  ▶