МАНІЦЦА незак. Збірацца, абяцаць зрабіць што-н. Маніўся зяць прыехаць, бульбу паганяць, ды нешта ні чуваць. Арэх. Цешча манілася прыехаць у госьці. В.Д. МАНІЯ ж. У выразах: бадай цябе манія! хай цябе манія! Выказванне незадавальнення. Бадай цябе манія! Забылася капусту пасаліць! Арэх. А хай цябе манія! Ня ўздумаю, куды ўторкнула йіголку. Стар. МАРМЫЛЬ м. асудж. Вельмі маўклівы, негаваркі, замкнуты чалавек, маўчун. У яго й гаворкі німа, словы два пыкніць-мыкніць, вы гэткі мармыль! Міх. Мармыля прыслалі аднекуль. В.Д. МАСІЯШ м. Хуткі, непаседлівы, няўрымслівы чалавек. Цэлы дзень гэны масіяш бегайіць, німа яму ўходу. Арэх. МАСЛЯНКА ж. Маслёнка. Німа малака, папі во масьлянкі, такая кісьлявінькая. Арэх. МАТЫЛІ мн. Хвароба авечак і коз; матыліца. Ні дай бох, матылі ў авечак! В.Д. МАХЛАК м. асудж. Грубы, некультурны чалавек; вахлак. Махлакі вы! Кала дзевак нада далікатна ўхаджываць. Арэх. МАШАРНІК м. Махавік. Машарнікоў поўная вядро прынісла. Арэх. Машарнікі на моху растуць, на баравінках. Судз. МЁННЕ н. Імя. Добрая мення мальчыку далі. Судз. МІЖДЫ, МІЖЫ прыназ. Паміж. Міжды пальцаў сабака ўкусіў, цяпер вопух на ўсю нагу. Навас. Міжы намі гаворка была, ніхто болі ня чуў. Арэх. МІТАЦЦА незак. Бегаць, мітусіцца, снаваць. Даўней мітылася пу хазяйству, а цяпер свабодная. Арэх. Мітыўся па дзярэўні нейкі чужы чалавек. Кубл. МІРОЦЦЕ н. Лад, спакой, мір. Прыехала к сыну, а ў йіх німа міроцця ў хаці. Судз. Якоя там міроцця! Нявестка сварыцца са свякроўкай. Стар. МУХАНЯТКА н. Худзенькае, кволае дзіця. Дзеці мае мухунятк і былі, у горы пасьля вайны жылі. Судз. Муханяткі, а лепі за ўсіх вучыліся. Стар. МЭНЧЫЦЦА незак. Мучыцца. Такі дошч сягоння, бацька наш мэнчыцца на пасьці. Слаб. МЭНЧЫЦЬ незак. Мучыць. Ня мэнчыці ката, ідзіці на вуліцу! Арэх. МЯДОЎКА ж. Невялікая дзежка на мёд. У дзеда нашага была дзіравянная мядоўка зь векам. Арэх. МЯЗДРА ж. Мязга; мякаць гарбуза. Семічкі выбіру, а мяздру для скаціны звару. Арэх. У гарбузе мяздра. Шчарб. МЯКНУЦЬ зак. Зваліцца, гопнуцца. Глядзі малога, а то, ні дай бох, мякніць сь печы. Слаб. МЯЛІННЕ н. Кастрыца. Лён мнём, а мялiння ляціць. В.Д. Насыпалі на хату мялiння. Чэр. МЯЛІЦА ж. 1. Церніца. Даўней усю зіму ляпаюць мяліцы, мнуць лён. В.Д. 2. перан. зневаж. Рот. Ужо раскрылі свае мяліцы, на чым сьвет сваруцца. Арэх. МЯРЛОГ м. 1. Бярлог. Паднялі зімой мядзьведзя зь мярлогу. Арэх. Два мядзьведзі ў адным мярлозі ні жывуць (прыказ.). Судз. 2. Свіное логава. Сьвіння
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁