зробіла сабе мярлох. Чэр. 3. перан. Беспарадак. У йіх у хаці вечна мярлох, німа паратку. Слаб.
МЯЧКА ж. Жанчына, якая трэ лён. Мяць лён разам зьбіраліся, у мяне, помню, пяць мячак было. В.Д.
МЯЦЬ незак. Церці (лён). Зімой мялі лён. Маж.
НАБІВАЦЦА незак. Навязвацца, заляцацца. Сама набівайіцца, бегайіць за мальцам, а ён і ня бліска. В.Д.
НАБОЙ м. Заляцанне, прыставанне. Няго ён возьміць яе? Сама ходзіць за мальцам, а набой дзяшова стойіць! Судз.
НАБОРНЫ прым. Заразны. Ня бойся, хадзі бліжэй, мая хвароба ні наборная. Судз.
НАБУХТОРЫЦЬ зак. Наліць празмерна, да самых краёў; набухаць. Набухторыць бочку вады, прас край ліецца. Арэх. Набухторыла міску халадніку. Судз.
НАВЕСЦІ зак. Распаўсюдзіць плёткі, навыдумляць. У вочы лісьцівы, а за вочы навядзець на цябе чаго хочаш. Арэх.
НАВІДАКУ прысл. Навідавоку. Нош навідаку, а ты ніяк ня знойдзіш! Арэх.
НАВОДНЫ прым. 1. Прыведзены з іншага статку (пра жывёлу). Наводная карова ня хочыць у стадзі хадзіць, пакуль прывыкніць. Астр. 2. перан. Чужы, прышлы, з іншай мясцовасці (пра чалавека). Прыехаў ён с-пат Смаленска, наводны чалавек, нічога нашага ні знайіць. Навас.
НАВЯЛІЦЦА зак. Накінуцца, прыстаць, настойліва дамагацца чаго-н. Чаго ты наваліўся на дзяцёнка! Як выходзіць у яго, так і вучыцца. Судз.
НАГЛЫ прым. Раптоўны, нечаканы. Лёх спаць, а назаўтра ні ўстаў – наглая сьмерць. В.Д.
НАДКОСНІК м. Шафер. Ад маладой два наткосьнікі былі, вянок над галавой дзіржалі, касу выкуплялі. Навас.
НАДОВЕНЬ прысл. Надоечы, нядаўна. Казаў Ляксей надовінь, што дроў прывязець нам. Судз.
НАДОЗІРКУ прысл. На віду, на вачах. Каровы надозірку ходзяць. Арэх. Надозірку йішоў за йімі. Слаб.
НАДУКРЫЦЬ зак. Падгаварыць, настроіць, падбіць. Ні знаю, хто нашага сына надукрыў паехаць у Наваполацак на завот. Чэр.
НАДУЦЬКА м. і ж. Надуты, непрыветлівы, крыўдлівы чалавек. Ня буць ты, Вася, надуцька, ні крыўдуй на сястру. Слаб. Ваша дзевачка такая надуцька, вечна нідавольная. Арэх.
НАЕЗНЫ прым. Прыезджы, не тутэйшы. Старшыном пасьля вайны нейкі наезны быў, ні атсюль. Судз.
НАЗАЎТРАШНЯГА прысл. Назаўтра. Думала, што назаўтрашніга пайду ў госьці, алі занядужыла. Навас.
НАЗАЎТРАЯ прысл. Тое ж. Такая вея на вуліцы, можыць назаўтрая ні пайсьці аўтобус. Астр.
НАЗВОДЗІЦЬ зак. Наманіць, навыдумляць. Назводзіў ён дзеўцы, а тая й паверыла. Кубл.
94 👁