Старонка 80
◀ / 381 ▶
К.М. Панюціч З ЛЕКСІКІ ГАВОРАК УШАЧЧЫНЫ Гэтая падборка дыялектнай лексікі – працяг публікацыі, змешчанай у зборніках "Жывое наша слова" (2001) і "Скарбы народнай мовы" (2005). Запісы зроблены ў гаворках Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Прынятыя скарачэнні назваў вёсак: Арэх. – Арэхаўна, Астр. – Астраўляны, В.Д. – Вялікія Дольцы, Кубл. – Кублішчана, Маж. – Мажэйшчына, Міх. – Міхалкаўшчына, Навас. – Наваселле, Слаб. – Слабада, Стар. – Старына, Судз. – Судзілавічы, Чэр. – Чэрсвя, Шчарб. – Шчарбёнкі. МАЗАНКА ж. Клейкая каша. Як калі задасца: бувайіць каша рассыпістая, а бувайіць мазанка. В.Д. Паеш мазанкі. Арэх. МАЗКА ж. Мазь. Галоўка разрывайіцца, дайці якой маскі. Маж. Сталі мае калені балець, хоць ты ратунку крычы, дакторка маскі нейкай дала. Навас. МАЗЮКА м. Дажджавы чарвяк. Мазюкаў капайіш? На рыбу зьбірайісся? Арэх. Пасьля дажджу павылазілі мазюкі, поўна йіх. Слаб. МАКАНКА ж. Мачанка, мачанне. Костачак натушу, каўбаскі, мукі паткалачу – во й маканка. В.Д. Бацька твой дужа любіў маканку. Судз. МАЛАДЗЁН м. Жаніх, малады. Маладзён наезны, здалёку, а маладуха наша. Судз. З маладзёнам едуць друшкі, сваты, музуканты. Арэх. МАЛАДУХА ж. Маладая, нявеста. І маладзёна палядзелі, і маладуху, ладныя абодва. Стар. МАЛЕЦ м. 1. Хлопец. Ідзі за яго: маліц ён харошы, спакойны. Слаб. 2. Сын. Яе маліц быў раней пат слухом, а цяпер стаў агрызацца. Стар. МАЛІМОНКА ж. асудж. Спешчаная, раздураная дзяўчынка. Меншая дачка ў йіх малімонка, даліктуха, абы-чаго ня есь. Арэх. Малімонка! Біз маткі нікуды, як хвост, цігайіцца. Кубл. МАЛІМОНЧЫК м. Тое ж пра хлопчыка. Іш ты, малімончык: зацірку ня хочыць есьці! Навас. МАЛОЧНІК м. Страўнік цяляці. У каровы трыбух, а ў цялёнка – малочнік. В.Д. МАЛОЧНІК м. 1. Той, хто працуе на малочнай. Малочнікам робіў тры гады, прымаў у людзей малако. В.Д. 2. Той, хто любіць малако і малочныя стравы. Ён у нас малочнік, па йім мяса хай і ня будзіць, абы малако. Арэх. МАЛОЧНІК м. бат. Малачай. Нарвала сьвінням малочніку. Астр. У гародзе малочнік расьцець. Маж. МАЛЬЧУК м. Хлапчук, падлетак. Сабярэць мальчукоў і ўсякую ўсячыну йім сазводзіць, здумляйіць. Слаб. Хай ба ш мальчук ваш наказаў нам, мы прыехалі п. Арэх.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 381 ▶