Старонка 77
◀ / 381 ▶
МАТЫКА ж. Ручная прылада для апрацоўкі зямлі. Матыку, трэба прасіць, каб навайстыў Коля, ато нітожно ў землю ўбіць, рукі паўрывала матычыўшы, а сама ж ні навайстру. МАТЫЧЫЦЬ незак. Рыхліць зямлю матыкай. Матычыць думаеш лёгко, як папаматычыш з ранку да вечара калхозные буракі ці кукурузу, то ні чуеш рук к вечару, ето цяпер усе машыны робяць. МЛІН м. Млын. Млін то быў у суседнім сяле, але там усягда вельмо завозно было, можно было дзень прастояць і ні змалоць. МОРКА ж. Морква. Морка кожны гот з лета і вельмо расьце, а тады муха нападзе, папсуе, і ўвосень уся згніе, выкідай вон. МЯЖА ж. Вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж участкамі. На мяжу кідай зелле, тады павыносім, як падсохне трохі, бо вельмо ж цяжкае. МЯКІНА ж. Адходы, якія застаюцца пасля абмалоту. Жыто ў калхозе палучылі за работу, то нічышчанае, палавіну мякіны, але свінням змелецца. НАЛІВАЦЦА незак. Рабіцца поўным (пра зерне). Зерне і ў жыце, і ў ячмені налілосо, скорэ дасьпее, калі якая непагадзь ні прыдзе. НАПЕРАВОРВАЦЬ зак. Наараць пасля капання (пра бульбу). Напераворвалі кардоплёў сем мяхоў, ето такіе капаннікі былі, абы зьверху трохі сабраць. ПАЛЕГЛІЦА ж. Збажына, палеглая пасля моцнага дажджу. Дзе жыто стаячае, то камбайны добрэ жжалі, а дзе палегліца, то прышлосо сярпамі жаць, камбайны не ўзялі. ПАЛОЦЬ незак. Ачышчаць ад пустазелля. Грады трэба ўжэ палоць, хоць шчэ зелле і малое, але тады як запусціш, то ні выкараніш ету касьцеругу і пырнік. ПАМІДОРА ж. Памідор. Паглядзі на граду, адна памідора жоўта, другая – красна, есь маленькіе, як вінаград, а есь, што і ў банку ні ўлезе, разных сартоў насадзіла, а лето цёплае, то і растуць добрэ. ПЕРААРАЦЬ зак. Узараць занава пасля збору ураджаю. Ячмень мы ўжэ жжалі і прыбралі с поля, цяпер трэба думаць, як ячменішчэ пераараць. ПЕРАВЯСЛО н. Саламяны жгут для звязвання снапоў. Мама як ішла жаць, то і нас брала, мы перавясла скручвалі і ёй падавалі снапы звязваць. ПЛУГ м. Сельскагаспадарчая прылада для арання зямлі. Плуг наш вельмо добры, то ўсе сяло прыходзіць прасіць, ну як ты ні дасі, але як зломяць, то думаеш, што настрояць, строіць самім прыдзецца. ПОЖНЯ ж. Зжатае хлебнае поле. Ужэ некалькі дзён кароў на пожні пасуць, вельмо траўная, то каровы малака прыбавілі. ПРАРЫВАЦЬ незак. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін. Буракі густо ні садзі, бо тады прарываць вельмо марудно, і шкода рваць, і німа як пакідаць, бо ні парастуць. ПРОСО н. Проса. Проса цяпер ні ў калгасе, ні на сваіх палетках ніхто ў нас ні сее, а колісь жэ сеялі, самі абмалочвалі яго, у ступе таўклі. ПЯРЭБІР м. Ахапак сена, перабраны граблямі. Мушчыны сено сахарамі насілі, а я пярэбірамі, колькі магла панесці, але ўсе ж нейка помач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 381 ▶