РАЗОРА ж. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам. Такі лівень ліў, што поўные разоры паналівало вады, калі ні сунімецца, то ўсе пагніе, папрападае.
РАЛЛЯ ж. Узаранае поле. Па свежуй раллі птушкі бегаюць, чарвей шукаюць, і куры ўсе высыпалі з двара, грабуцца.
РАСАДА ж. Расліны, прызначаныя для перасадкі на градкі. Капусну расаду сёлята рано пасадзіла, накрыла плёнкаю, то харошаўжэ, праз колькі дзён можно ўжэ будзе рассаджваць, якраз пара добра, ні гнілая.
САЛОМА ж. Салома. Саломы тожэ багато ў хазяйстве трэба: і скапец прыкласці, і скаціну падаслаць.
САХОР м. Вілы. Сусед браў сахор гной выкідаць, то зламаў і прынёс зломаны, а цяпер сама думай, каго прасіць, каб параманціравоў.
САШНІК м. Частка сахі ці плуга. Бралі ўсе плуг і вясною, і ўвосень, то сашнік сараўса саўсім, зяць сказаў трэба новы вытачыць.
СЕМЯНО н. Насенне. Скорэ ўжэ й сеяць будом, дачка ўсякаго семяна навезла: і гуркоў, і памідор, і рэдзькі, і нейкіх патасоноў, а кардоплі на семяно шчэ з восяні атабралі, у скапцы закопаные.
СЕЯЦЬ незак. Раскідваць насенне на падрыхтаваную для сяўбы глебу. Суседка ўжэ кардоплёў мало садзіць, будуць сеянку сёні сеяць, яны карову дзяржаць, то сено трэба.
СКЛАД м. Еты загон у склад ары, бо ўроскідку як узарэш, то ў мокры гот павымакае ўсе, тут нізкае место.
СКАПЕЦ м. Бурт. Вельмо ўрадзілі кармавые буракі, суседка навярнула два скапцы, шчэ й у стопку нанасіла.
СНОП м. Сноп. Першы сноп усягда даручалі нажаць добруй жняі, на паказ яго астаўлялі, стаяў да новаго ўражаю.
СОШКА ж. Саха. Кардоплі мелко пасадзілі, то трохі сошкаю папаролі, дай хай растуць, бо плугом павыворваюцца.
СТАГАВАЦЬ незак. Складаць у стагі сена, салому. Салому зразу звозяць у кучы, а тады стагуюць, ето мушчынска работа, а ў войну ш усе бабы рабілі, і сцягвалі ў кучы, і стагавалі.
СТОГ м. Стог. Стог скласці ні кожны ўмее, у нас на ето вельмо спецыяліст Манін Раман, як складзе, то ні замокне, ні ветром ні разнясе.
СУШНЯ ж. Будынак для сушкі ільну. Сушня ў нас ля канавы стаяла, спецыяльно рабілі ля вады, каб атушыць, еслі загарыцца, бо моцно напальвалі печ, каб скарэй лён сох, але нек уночы загарэласа і згарэла разом з ільном, не атушылі.
СКІРДА ж. Сцірта. Салому ў скірды паскладалі, зімою будуць вазіць на подсціл каровам і коням.
ТОК м. Пляцоўка для абмалоту збожжа. У андрыне быў ток, на якім і малацілі снапы жыта, ячменю, пшаніцы.
ТРАПАЦЬ незак. Ачышчаць валакно ад кастрыцы. Трапалі лён спецыяльнай трапачкаю (траплом), выбівалі кайстрыцу з яго пасля церніцы.
77 👁