КАКСАГЫЗ м. Адуванчык кок-сагыз. Вы ўжэ цяпер ні знаеце, што ето за каксагыз, а ты ж бачыш , якіе пасці ўсе бабы пакалечаные ў сяле, ето ж той самы каксагыз садзілі ў халоднум мокрум балоце, пазастывалі ногі і пакрывелі.
КАЛАСАВАЦЬ незак. Жыто ўжэ каласуе, наліваецца зерне, пагода спрыяе.
КАЛІВО н. Каліва, адна расліна. Памідоры нешто ні растуць, адно каліво большае, а другое ат зямлі ні атрасло, мо каб паткарміў чым.
КАЛЯСНІК м. Воз сена. Добры каляснік сена прывезлі, пакуль у хлёў уцягнулі, то ўмоклі ўсе, але да дажджу пасьпелі.
КАНОПЛІ мн. Каноплі. С канапель ткалі грубае палатно, шылі з яго мяшкі, дзяружкі, а цяпер, кажуць, іх саўсім запрасцілі садзіць, ні відаць, каб дзе раслі.
КАПА ж. Сена, снапы, складзеныя конусам. Дзьве капе сена наклалі да дажджу, а астальное намокло, прыдзецца перасушваць.
КАПУСТА ж. Капуста. У капусты качаны сёлята як каменне, наклала вяліку дзежку і ў банкі накрышыла, добры гот быў для капусты, і вусеню ні вельмі было, мо раз толькі палівала атраваю.
КАРДАПЛЯНІК м. Націнне бульбы. Кардаплянік даўней жалі ў снапкі, сушылі, да карову зімою кармілі, сена скупо было, то прыходзіласо прамышляць, шукаць кармоў.
КАРДОПЕЛЬ м., КАРДОПЛІ мн. Бульбіна, бульба. Каторы кардопель жоўцянькі, як ачысціш, той і смашны, а калі белы, то як сліва зробіцца, ні разварваецца, трэба шукаць харошаго семяна.
КАСА ж. Каса. Сам нічого ні ўмее рабіць, касу і тую просіць суседа, каб пабіў, памянташыць і то добрэ ні ўмее.
КАССЁ н. Ручка касы. Кассё зрабіў новае, але нейкае цяжкае, німожно пацягнуць тае касы.
КАСІЦЬ незак. Касіць. Касіць прыдзецца наймаць людзей, бо вялікі ўчастак вельмо, адзін Пятро ні скосіць, ні тая ўжэ сіла.
КАЧАН м. Качан. Ідзі зрэж качан капусты, рання ўжэ готова, качаны трэскацца пачалі, трэба зразаць, да забірайце.
КВАСОЛЯ ж. Фасоля. Квасолі насадзіла і белае, і жоўтае, але дзеці ні любяць, шчэ пазалеташня стаіць, ні хочуць браць.
КІДАЦЬ незак. Складаць у стог. Дзень цэлы кідаў сено ў стагі, то ні чую рук.
КІЛАВАТЫ прым. Кілаваты. Тая капуста, што пазней пасадзіла, то кілавата нейка палавіну, нічого з яе ні будзе, трэба павырываць, да павыкідаць з грады.
КОЛАС м. Колас. Колас у пшаніцы цяжкі, аж нахіліўса, во-во будзе готовы
КРАСАВАЦЬ незак. Цвісці (пра злакавыя). Жыта красуе і васількі па жыце сінеюць.
ЛЁН м. Лён. Ільну на сваіх сотках цяпер ні сеюць, а даўней жэ ў кожнаго палоса ільну была, бо ўсю адзежу шылі з льняного палатна.
87 👁