Старонка 75
◀ / 381 ▶
ГРАБЛІ мн. Граблі. Грабель усякіх хватае: і жалезные , і дзяраўяные, і дажэ пластмасавые, але сено грэбці канешне ж лепш дзяраўянымі, яны лёгенькіе, добрэ грабуць, калі грабец добры. ГРАДА ж. Вузкая паласа зямлі, ускапаная пад пасадку гародніны. Град нарабілі німаведамо колькі, цэлае лето трэба будзе палоць і паліваць. ГРЭБЦІ незак. Зграбаць граблямі. Сёні будом сено грэбці і вазіць, то трэба абеду нагатаваць, цяжка ето работа, прасіць у людзей трэба помачы. ГУРОК м., ГУРКІ мн. Агурок, агуркі. Гуркоў нарасло багато, то і назакатвалі, і ў дзежку насыпалі саліць, а вялікіе то і свінням аддавалі. ГУРОЧНІК м. Націнне агуркоў. Гурочнік шчэ зялёны, то гуркі будуць пакуль і кардоплі капаць начном. ДАЖЫНКІ мн. Завяршэнне ўборкі зернавых. Цяпер тожэ хорашэ дажынкі правяць: і сабранне было, дзе падаркі перадавікам давалі, і канцэрт у клуб прывозілі з раёну. ДАКОПКІ мн. Завяршэнне ўборкі бульбы. Заўтрэ ўжэ мо будом дакопкі правіць, дзеці папрыяжджалі, то кучаю скорэ скапалі, перабралі і ў стопку ўнеслі, трошкі за хлявом асталосо. ДРАПКІ мн. Ручная прылада для рыхлення глебы. Дож упляскаў грады, то прышлосо драпкамі трохі падрыхліць цыбулю да морку, ато будуць колом сядзець. ЖАЛЯЗНЯК м. Металічная лапата. Усе згарэло, ні было дажэ жалезняка граду ўскапаць, у людзей прасілі. ЖОРНА мн. Ручны млын. Бывало ссушаць трошкі зерня, змелюць у жорнах і спякуць першы хлеб з новай мукі, дзецям ужэ ўволь дадуць наесціса. ЖЫТНІШЧЭ н. Поле, з якога сабралі жыта. Жытнішчэ трэба пераараць на зіму. ЖЫТО н. Жыта. Жыто летась вельмо добрае ўдалосо, зерне вялікае, харошае было, а сёлята нейкае сплюшчанае, дробнае, німа чаго і на насенне пакідаць ЗАВЯЗВАЦЦА незак. Холадно, то гуркі шчэ й ні завязваліса, цвет асыпаецца, трэбло плёнкаю накрыць, то мо б што і вырасло, а так... ЗАВЯРШЫЦЬ зак. Зрабіць верх стога. Засталосо толькі завяршыць стог, прыціснуць зверху, каб вецер не разнёс і дож ні замачыў. ЗАГОН м. Участак ворнай зямлі. Два загоны пшаніцаю засеялі, ато курам ні набраццa, сыпаць трэба па тры раз на дзень. ЗАЖЫНКІ мн. Пачатак жніва. Учорэ ў калгасе зажынкі былі, першы сноп цьвятамі ўкрасілі і старшыні аддалі, у кабінеце паставіў. Зажыналі сярпом, як і раней, а жаць то будуць камбайны. ЗЯРНО н. Зерне. За работу ў калгасе у той гот палучылі тону зярна, хапіло і курам, і свінням намалолі. КАБАЧКІ мн. Кабачкі. Кабачкоў раней мы ні садзілі, ні ведалі, што такіе есь, ето цяпер усякіх сартоў навыдумлялі, і жоўтых, і зялёных, а раней мы толькі гарбузы садзілі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 381 ▶