АТАВА ж. Трава другога ўкосу. Лето сухое, то сена ні накасілі, хіба атавы нарасьце, ато хоць карову здавай.
АЎЁС м. Авёс. Аўёс скорэ трэба жаць, пасьпеў ужэ, сёлята добры ўрадзіў, каня дзяржым, то сеём для корму.
БАБКА ж. Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку і накрытых зверху снопам. Колісь жэ ўсе ўручную жалі, да вечара наставіш бабак – ні злічыць.
БАРАБОЛЯ ж. Дробная бульба. Бараболі етай накапалі поўну стопку, а аскрэбці німа чаго, лето было засушлівае, от і ні ўрадзіла.
БАРАЗНА ж. Канаўка, зробленая плугам ці сошкай. У мяне тых кардопель усяго мо дзесяць баразён, але і ля іх цэлае лето таўкуса.
БАРАНА ж. Барана. Барана свая была, то ўладзілі абы каму даваўшы, а цяпер самім трэба йці к Барысу на паклон.
БАРАНАВАЦЬ незак. Разрыхляць зямлю бараной. Сусед двараз баранаваў кардоплі, то і зелля менш, а мой раз працягнуў бараною, то лето пляжыла матыкаю.
БАЦВІННЕ н. Лісце буракоў. Буракі добрые парасьлі, лето бацьвінне свінням рвала, і на зіму насыпалі засек, будзе чым карову і парасят карміць.
БОБ м. Боб. Твая пакойна баба ўсягда боб садзіла, вам малым давала як гасцінец шчэ ў струках, а зімою парыла і тожэ вы любілі яго.
БРАЦЬ незак. Вырываць з коранем (пра лён). Папабрала я ільну, і дзяцей вучыла браць, і самого вадзіла ў поле, як вялікі ўчастак быў. І што зарабіла? Толькі рукі пакалечыла, ні знаю цяпер, куды прыкласці, як лягу спаць.
БУЛЬМА ж. Бручка. Бацько ў войну ў лагеры быў, то казаў , што доўго аннэю бульмаю кармілі, сырую грызлі, і мы раней садзілі, а цяпер нешто нічого ні хочацца.
БУРАКІ мн. Буракі. Цяпер якіх толькі буракоў ні панасаджваюць: і сахарные, і кармавые, і сталовые, і нейкіе доўгіе, цаліндры называюцца, і кругленькіе, як рэпка.
ВАРОЧАЦЬ незак. Варушыць, пераварочваць сена пры сушцы. Варочаць сено трэба, скарэй высахне, ато зарадзяць дажджэ, то згніе, як летась.
ВЕЯЦЬ незак. Ачышчаць збожжа ад мякіны. Раней уручную веялі збажыну, а цяпер веялкі есь, палёгка людзям.
ВЫПЛЫСЦІ зак. Пусціць колас. Жыто выплыло ўжэ, закаласавало, калі будуць дожджыкі праходзіць, то будом с хлебом.
ГАЛАЎКІ мн. Шарападобнае суквецце некаторых раслін. Галаўкі ў ільне харошые, высьпелі ўжэ, скорэ будом браць лён.
ГАРБУЗ м. Гарбуз. Гарбузы саджу кожны гот: гарбузікоў мех насушу, а лупы свінням і карове аддаю, сама іншы раз кашу вару.
ГІЧ, ГІЧНІК м. Націнне бульбы. Гіч у пояс парос, хаця б ні збуялі кардоплі, гною багато наклалі, шчэ й удабрэння патсыпалі, то мо заўрадзіло.
ГНОЙ м. Угнаенне. Гной с-пат каровы трэба выкінуць, бо карова скорэ цяліцца будзе, то трэба, кап сухо было ў хляве.
ГРАБІЛЬНА н. Ручка ў граблях. Грабільно, грабучы сено, зламалі, наступіў нехто, ні бачыў. Такое лоўкае было грабільно, ні аднаго сучка, гладзенькае.
82 👁