Старонка 73
◀ / 381 ▶
Л.П. Кунцэвіч З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ РУХАВА СТАРАДАРОЖСКАГА РАЁНА У артыкуле падаецца падборка лексікі, звязанай з сельскай гаспадаркай. Лексіка запісана ў 2006-2007 гадах ад Марціновіч Алены Ігнатаўны 1925 года нараджэння, карэннай жыхаркі в. Рухава, адукацыя – 4 класы. АБГАНЯЦЬ незак. Акучваць. Сёні трэба абагнаць кардоплі, бо перарастуць. АБГРЭБЦІ незак. Граблямі падраўняць стог сена. Трэба цяпер абгрэбці с усіх бакоў стог і лішняе сено падбіць пад стог, каб вецер ні разнёс. АБСЕЎ м. Кавалачак зямлі на полі, які застаўся незасеяным. Посьле твайго сеяння абсеваў багато, трэба іці папраўляць, бо будзе пуставаць. АГРЭХ м. Прапушчаная пры ворыве або сяўбе лапіна зямлі на полі. Араты ў мяне быў нікудышны, агрэхоў нарабіў, матыкаю трэба дзень матычыць. АГАРОД м. Кавалак зямлі каля дома для вырошчвання гародніны. Агарот мой зарос з-за калхознае работы, пудвячоркамі цяпер хапаю, каб ачысьціць трохі, бо буракі пасьцякаюць і морка прападзе. АГАРОЧЧЫК м. Палісаднік. У агароччыку дзяўкі насадзілі ўсякіх цвятоў: жоўтых, сірэнявых, красных вяргінёў, касачоў, цюльпаноў. АДАРАЦЬ зак. Аддзяліць кавалак зямлі пры ворыве. Ат таго загона трэба было адараць на грады, пакінуць нісеянае. АДЗЁНАК м. Прыстасаванне пад стог. Перш, чым везці сено ў двор, трэба адзёнак зрабіць, ето ж ні мінютняе дзело. АДРАБЛЯЦЬ незак. Адплаціць работай. Касцоў мама наймала, а тады хадзіла ім адрабляць, бо грошэй жэ ні было, каб заплаціць за работу. АЗІМІНА ж. Азімае жыта. Азіміна, здэцца, добрэ ўзышла. Ні відаць пляшоў, каб дзе вымакло ці выпрало. АМЕЦІ мн. Ачысткі пасля малацьбы. Даўно амеці ўсе пазбіраюць, да запарваюць і зіму скаціну кормяць, а цяпер валяюцца дзе папало. Нікому ні трэба, німа гаспадара. АНДРЫНА ж. Пуня. У нас у канцы гарода стаяла вялізна андрына, усю збажыну туды звозілі, то ету андрыну перад вайною ў калгас забралі, там яна ў войну й згарэла. АРАННЕ н. Дзеянне паводле дзеяслова араць. Такое аранне мне ні трэба, увесь гной наверсе і барозны вузкіе. АРАЦЬ незак. Апрацоўваць зямлю плугам. Еты гарот ужэ ўвосень аралі, як кардоплі пераворвалі, то цяпер будзе м'якко. АРХАВАЦЬ незак. Ачышчаць зерне ад мякіны з дапамогай арфы. Жыто архавалі ў тры зьмены, папакідаеш, бывало, ноч лапатаю, а ўранні трэба дома ўправіцца і зноў іці ў калгас на работу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 381 ▶