A TABA ж. Трава другога укосу. Лето сухое, то сена ні накасілі, хіба атавы нарасьце, amo дсог/ь карову здавай.
АЎЁС м. Авёс. Аўёс скорэ трэба жаць, пасьпеў ужэ, сёлята добры ўрадзіў, каяя дзяржым, то для корму.
БАБКА.ж. Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку i накрытых зверху снопам. Колісь жэ ўсе ўручную жалі, да вечара наставіш бабак - н\ злічыць.
БАРАБОЛЯ ж. Дробная бульба. Бараболі етай накапалі поўну стопку, а аскрэбці німа чаго, лето было засушлівае, от i ніўрадзіла.
БАРАЗНА ж. Канаўка, зробленая плугам ці сошкай. У мяне тых кардопель усяго мо дзесяць баразён, але i ля ix цэлае лето таўкуса.
БАРАНА ж. Барана. Барана свая была, то ўладзілі абы кому даваушы, а цяпер самім трэба йці к Барысу на наклон.
БАРАНАВАЦЬ незак. Разрыхляць зямлю бараной. Су сед двараз баранаваў кардоплі, то i зелля менш, а мой раз працягнуў бараною, то лето пляжыла матыкаю.
БАЦВІННЕ н. Лісце буракоў. Буракі добрые парасьлі, лето бацьвінне свінням рвала, / на зіму насыпалі засек, будзе чым карову i парасят карміць.
БОБ м. Боб. Твоя пакойна баба ўсягда боб садзіла, вам малым давала як гасцінец шчэ ў струках, а зімою нарыла / тожэ вы любілі яго.
БРАЦЬ незак. Вырываць з коранем (пра лён). Папабрала я ільну, i дзяцей вучыла брацъ, / самого вадзіла ў поле, як вялікі ўчастак быў. I што зарабіла? Толькі рукі пакалечыла, ні знаю цяпер, куды прыкласці, як лягу спаць.
БУЛЬМА ж. Бручка. Бацько ў войну ў лагеры быў, mo казаў, што доўго аннэю бульмаю кармілі, сырую грызлі, i мы раней садзілі, а цяпер нетто нічого ні хочацца.
БУРАКІ мн. Буракі. Цяпер якіх толькі буракоў ні панасаджваюць: i сахарные, i кармавые, i столовые, i нейкіе доўгіе, цаліндры называюцца, i кругленькіе, як рэпка.
ВАРОЧАЦЬ незак. Варушыць, пераварочваць сена пры сушцы. Варочаць сено трэба, скарэй высахне, amo зарадзяць дажджэ, то згніе, як летась.
ВЁЯЦЬ незак. Ачышчаць збожжа ад мякіны. Раней уручную веялі збажыну, а цяпер веялкі есь, палёгка людзям.
ВЬШЛЫСЦІ зак. Пусціць колас. Жыто выплыло ўжэ, закаласавало, калі будуць дожджыкі праходзіць, то будом с хлебом.
ГАЛАЎКІ мн. Шарападобнае суквецце некаторых раслін. Галаўкі ў ільне харошые, высьпелі ўжэ, скорэ будом брацъ лён.
ГАРБУЗ м. Г арбуз.Г арбузы саджу кожны гот: гарбузікоў мех насушу, а лупы свінням i карове аддаю, сама іншы раз кашу вару.
ГІЧ, ГІЧНІК м. Націнне бульбы. Пч у пояс парос, хаця б ні збуялі кардоплі, гною богато наклалі, шчэ й удабрэння патсыпалі, то мо заўрадзіло.
ГНОЙ м. Угнаенне. Гной с-пат каровы трэба выкінуць, бо карова скорэ цяліцца будзе, то трэба, кап сухо было ў хляве.
ГРАБІЛБНА н. Ручка ў граблях. Грабільно, грабучы сено, зламалі, наступіў нехто, н\ бачыў. Такое лоўкае было грабільно, ні аднаго сучка, гладзенъкае
Дадатковыя словы
бўльма, гарбўз, дсогіь
40 👁