Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ГРАБ ЛI мн. Граблі. Грабель усякіх хватае: i жалезные, i дзяраўяные, / дажэ пластмасавые, але сено грэбці канешне ж лепт дзяраўянымі, яны лёгенькіе, добрэ грабуцъ, калі грабец добры. ГРАДА ж. Вузкая паласа зямлі, ускапаная пад пасадку гародніны. Гиад нарабілі німаведамо колькі, цэлае лето трэба будзе палоць i паліваць. ГРЭБЦІ незак. Зграбаць граблямі. Сёні будом сено грэбці i вазіць, то трэба абеду нагатаваць, цягика ето работа, прасіць у людзей трэба помачы. ГУРОК м., ГУРКІ мн. Агурок, агуркі. Гуркоў нарасло багато, то i назакатвалі, i ў дзегику насыпалі саліць, а вялікіе то i свінням аддавалі. ГУРОЧНІК м. Націнне агуркоў. Гурочнік шчэ зялёны, то гуркі будуць пакуль i кардоплі капаць начном. ДАЖЬІНКІ мн. Завяршэнне ўборкі зернавых. Цяпер тожэ хорашэ дажынкі правяць: / сабранне было, дзе падаркі перадавікам давалі, i канцэрт у клуб прывозілі з раёну. ДАКОПКІ мн. Завяршэнне ўборкі бульбы. Заўтрэ ўжэ мо будом дакопкі правіць, дзеці папрыяжджалі, то кучаю скорэ скапалі, перабралі i ў стопку ўнеслі, трошкі за хлявом асталосо. ДРАПКІ мн. Ручная прылада для рыхлення глебы. Дож упляскаў грады, то прышлосо драпкамі трохі падрыхліць цыбулю да морку, amo будуць колом сядзецъ. ЖАЛЯЗНЯК м. Металічная лапата. Усе згарэло, ні было дажэ жалезняка граду ўскапаць, у людзей прасілі. ЖОРНА мн. Ручны млын. Бывало ссушаць трошкі зерня, змелюць у жорнах i спякуць першы хлеб з новай мукі, дзецямужэ ўволь дадуць наесціса. ЖЬІТНІШЧЭ н. Поле, з якога сабралі жыта. Жытнішчэ трэба пераараць на зіму. ЖЬІТО н. Жыта. Жыто летась вельмо добрае ўдалосо, зерне вялікае, харошае было, a сёлята нейкае сплюшчанае, дробнае, німа чаго i на насенне пакідаць ЗАВЯЗВАЦЦА незак. Холадно, то гуркі шчэ ŭ ні завязваліса, цвет асыпаецца, трэбло плёнкаю накрыць, то мо б што i выросло, а так... ЗАВЯРШБІЦЬ зак. Зрабіць верх стога. Засталосо толькі завяршыць стог, прыціснуць зверху, каб вецер не разнёс i дож ні замачыў. ЗАГОН м. Участак ворнай зямлі. Два загоны пшаніцаю засеялі, amo курам ні набрацца, сыпаць трэба па тры раз на дзень. ЗАЖЬШКІ мн. Пачатак жніва. Учорэ ў калгасе зажынкі былі, першы сноп цьвятамі ўкрасілі i старшыні аддалі, у кабінеце паставіў. Зажыналі сярпом, як i раней, а жаць то будуць комбайны. ЗЯРНО н. Зерне. За работу ў калгасе у той гот палучылі тону зярна, хапіло i курам, i свінням намалолі. КАБАЧКІ мн. Кабачкі. Кабачкоў раней мы ні садзілі, ні ведалi, што такіе есь, emo цяпер усякіх сартоў навыдумлялі, i жоўтых, i зялёных, а раней мы толькі гарбузы садзілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 381  ▶