Старонка 64
◀ / 381 ▶
НАВЯЛІЦЦА зак., неадабр. Наваліцца, прычапіцца, прыстаць. Усёй гамарнёй навяліліся на мяне: скажы праўду. НАЙСЦІСЯ зак. Нарадзіцца. Як нойдзіцца рабёнак, тады і мірка ў сям'і: усё да ладу. НАПУСТА прысл. Ні з чым. З'ездзіў туды, а вярнуўся дамоў напуста. НАСМЫГАЦЬ зак. Нашморгаць, назрываць. Прашу цябе, насмыгай вішнёвага лісця – агуркі саліць будзем. НЭМНУЦЬ зак., экспр. Ударыць. Толькі скажы яму неўнараў – можыць і нэмнуць так, што пакоцісся. НЯДОТЫКІ мн. У выразе: святкаваць нядотыкі – гультайнічаць, не працаваць, ухіляцца ад працы. Згультаеў чалавек, нядотыкі толькі святкуіць. ПАВАДЗІЦЦА зак. Панадзіцца, прывыкнуць што-небудзь рабіць. Павадзіўся хадзіць на панадворак чужы галодны кот, а не прагоніш. ПАДЖУЛЯБАЦЬ зак. Перакусіць. Пайду паджулябаю троху. ПАЛ м. У выразе: адным палам – адно і тое ж (гаварыць, рабіць). ПЕРАЦЯЖКІ мн. У выразе: пайсці на перацяжкі – пачаць дужацца, спаборнічаць у чым-небудзь. Зіма прыснежваецца, алі ж мы багаты наробак маем. Самы раз на перацяжкі пайсці, падужацца на галалёдных прымаразках з чарговым насланнём. Мы з ім пойдзім на перацяжкі, хто каго. ПРАВІЦА ж. Правая рука. Ня ведаіць лявіца, што робіць правіца. ПРАТАЦЬ незак. Біць, мучыць, не сціхаць (пра кашаль). Мяне сягоння кашаль пратуў усю ноч. РАЗБЭРСАЦЬ зак., асудж. Раскідаць. Разбэрсаў свае цацкі, цяпер вот збірай. РАЗЖАГЕРЫЦЦА зак. Шырока расставіць ногі. Ну й разжагерыўся тут, аж прайсці нямажна. РАСПАСЦІЦЬ зак. У выразе: распасціць пуза – растаўсцець, адгадаваць жывот. Пуза распасціў на дармавым хлебе – і штаны ўжо ня лезуць. РАСПЛОХ м. Разлад. У йіхняй сям'і палучыўся расплох. СМУТКІ мн. У выразе: а смуткі іх знаюць – невядома, невядомы, невядомыя. А смуткі йіх знаюць, што за яны. СМЫГАЦЬ незак. Зрываць, шмаргаць. Буду смыгаць лісця з вішэнніку, нада агуркоў троху памачыць. СОБСКІ прым. Уласны, свой. Дзеду спраўдзілі дакумант на пяць дзесяцін собскай зямлі. СПАЖЫЎ м. Спажыванне, ужыванне. На добры спажыў вам гэта ўсё. СПІТКІ мн. Напіткі, тое, што п'юць. Глянулі на свой стол, а там і спіткі, і з'едкі, усё – да паследкі. СТАХОЛІЦЬ зак., неадабр. Змарнаваць, прапіць. Ня ўспеў матку пахаваць, а ўжо ўсе спаткі стахоліў. СУБІНА ж. Палавіна (звычайна кола) счыненай дамашняй каўбасы. Палучай сваю субіну кілбасы. СЯК прысл. Так, без прычыны, без патрэбы. Суседка прышла сяк, каб пасядзець, пагукаць. ТАХНУЦЬ незак. Марнець. Сядзіш, тахніш бяз дзела.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 381 ▶