ГАНЯЦЬ незак. У выразе: ганяць па зубах – абгаворваць. Толькі здзелай што ні так – будуць ганяць па зубах, абгаварываць, здзікацца.
ГАРШКА прысл. На карку (насіць дзіця). А я ж цібе, унучок, калі ты быў малым, гаршка насіла.
ГНІБЕЦЬ незак., неадабр. Пакутаваць у безвыходнасці. А паслухаў бы матку родную, не гнібеў бы там каторы год.
ДУКРЫЦЬ незак. Разумець, кеміць. Малы, малы, алі і ён ужо нешта дукрыць.
ДУНДЗЕЦЬ незак., асудж. Гаварыць гучна, але неразборліва і надакучліва. Што ты мне над вухам дундзіш, надаела.
ЖЭБРЫ мн. Жабраванне, папрашайніцтва. Дажыліся тады, што дзеці ў жэбры пашлі; тыя паходзяць, паходзяць па хатах і толькі якую какорыну прынясуць.
ЗАВАД м. Развод. Кінала насёна на завад.
ЗБРОДЗІЦЬ зак. Знасіць, стаптаць. Вярнуўся ні з чым, толькі боты збродзіў.
ЗБЭРСАЦЬ зак. Перакруціць, зблытаць (ніткі і інш.). От, жэўжык, збэрсаў мае ніткі, не разабраць цяпер йіх.
З'ЕДКІ мн. Ежа. Глянулі на стол, а там і спіткі, і з'едкі, усё – да паследкі. Хоць шаром пакаці.
ЗЛАГОДДЗЕ н. Згода, злагада. У сям'і, буваіць, німа злагоддзя: то апрыч ядуць, то вяроўкай хлеб рэжуць.
ЗМЯНІЦЬ зак. У выразе: змяніць стан – зрабіць перамены ў побыце, жыцці. Нада змяніць стан, што так жыць далі.
ІГРАЦЬ незак. У выразе: у ім косці іграюць – пра вельмі худога чалавека. Ну й схудзеў, у йім жа косці іграюць.
КАЛАЦІЦЬ незак. У выразе: калаціць вераб'я – мерзнуць. Вышуў без адзежыны; йішчэ пакалоціць вераб'я.
КАРАПУЖЫЦЦА незак., неадабр. Надзімацца, выказваць нязгоду. Што карапузісся, робіць ня хочыш, што сказана?!
КЛЁК м. Разуменне, стан развагі, кемлівасць. І не стары йішчэ дзед, а клёк згубіў; не даходзіць ужо яму, што да чаго.
КРУЦІЦЬ незак. У выразе: круціць мітулямі – хітраваць, выкручвацца. Ты не круці мітулямі, а ўсю праўду скажы, не хавайся.
КУЛОГАЦЬ незак. Мыць, паласкаць. Досыць ужо кулогаць гэтага рабянёнка; йішчэ прастудзіш.
КУМЕЛЛЮ прысл. Хутка; стрымгалоў. Кумеллю выкаціўся з хаты. Кумеллю паляцеў, каб хамут на карак ня ўздзелі.
ЛЁЗНА прысл. Ветліва, культурна. Ты ж з чужым чалавекам лёзна гукай.
ЛЮБКІ мн. Згода, паразуменне. Нада ісці на любкі з чалавекам.
ЛЯВІЦА ж. Левая рука. Ня ведаіць лявіца, што робіць правіца (пра непастаяннага і непрадказальнага ў сваіх дзеяннях і паводзінах чалавека).
МЯСЦЮРЫЦЬ незак. Укладаць, змяшчаць. Мясцюр ужо малога у зыбку, ніхай спіць.
80 👁