Старонка 62
◀ / 381 ▶
М.Н. Крыўко, С.С. Панізнік З ГАВОРАК ПАЎНОЧНАЙ МЁРШЧЫНЫ Народныя словы, пададзеныя ў гэтым артыкуле, падслуханы і запісаны ў гаворках на поўначы Мёрскага раёна, у вёсках Бабышкі, Латышы, Дубавыя, Лявонпаль і некаторых іншых. Першыя запісы былі зроблены яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя ад мясцовых жыхароў, працаўнікоў зямельнай нівы паўночнага прыдзвінскага краю. АББАЧЫЦЬ зак. У выразе: і святых не аббачыш – пра непрадбачанае. Гэты злодзей скора з табой разбярэцца – і святых не аббачыш. АБЖАРГАЦЬ зак. Асядлаць нагамі. Абжаргаў зэдлік і соўгаіцца, як на кані. АДЖАРЫЦЬ зак. Моцна набіць, зрабіць што-небудзь непрыстойнае або выканаць што-небудзь вельмі хутка. Аджару яму палкай! Во аджаруў, дык аджаруў. Польку аджаруў, толькі – пыл стаўбом ішоў. АДЧУРЫЦЦА зак. Адчапіцца, адасобіцца, пазбавіцца. Так-сяк адчурылася ат п'янай кампаніі, а то прыстаюць да мяне і прыстаюць выпіць. АЛА-АЛА выкл., у знач. вык. Выражае пустыя размовы. Ай, толькі ала-ала. Яны там сідзяць ды толькі ала-ала. АПРЫЧ прысл. Асобна, адасоблена. Аднэй сям'ёй жывуць, а ядуць апрыч. БАСЛУЙ м., пагард. Пра тупога, дурнаватага чалавека. Што з яго хацець, гэта ж баслуй. Баслуй дурны! БЛУД м. Звычайна ў выразе: даць блуду – заблудзіцца. Як жа гэта вы не далі блуду у такой далёкай дарозі? БУЛЬКА ж. Бурбалка. Булькі пашлі па вадзе. Прапашчы, як булька на вадзе (прымаўка). ВАДЗІЦЬ незак. Нараджаць. Ейная матка усё рабят вадзіла, було болі як дзісяцёра. ВЕСЦІ незак. У выразе: весці курню – мурлыкаць. Вядзець курню каток, цёпла яму тут пры нас. ВЫВЕРНУЦЬ зак. У выразе: вывернуць кажух на другі бок – паказаць свой сапраўдны воблік. Во ён і вывернуў кажух на другі бок, і ні нада думаць, ці хітрун, ці не. ВЫРАНДЖАЦЦА незак., асудж. Недарэчна паводзіць сябе, рабіць непрыстойныя рухі, крыўляцца. Не выранджайся, вядзі сябе прыстойна, пірад чужымі ж людзьмі гэдак нікрасіва. ВЯСЁЛАШЧЫ мн. Вясёлыя хвіліны, вясёлае правядзенне, баўленне часу. Вясёлашчаў вам, дарагіі. Вясёлашчаў усей радні! ВЯТКА ж. Натоўп, гурт, чарада. Рабяты вяткамі ходзюць. Што вы ўсё збіраіцісі вяткамі?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 381 ▶