ШВЭНДАТЫ незак. Хадзіць без толку. Швэндавса тут, а куда потом пойшов, Бог его знае.
ШЕЛЕКСТАТЫ незак. Казытаць. Нэ шэлекчі дытя на ноч.
ШОПА ж. Памяшканне для сушкі дроў. Понавозыў дроў шо і в шопу нэ повлазять.
ШУЛЯК м. Каршун. Шуляк всы цыплюкі побіў.
ШУХЛЯ ж. Ліхаманка. Шоб тэбе шохля взяла.
ШЧОДРОВАТЫ незак. Шчадраваць, хадзіць па дварах. У том году добре нашчодровалі.
ШЫБКА ж. Шыба. Муй віродок очора зноў шібку распандэжыў мячіком.
ЮСТРО н. Люстэрка. Хватыть коло юстра крутыласа, іды вечераты.
ЯТРОВКА ж. Братава жонка. Это моя ятровка навучіла так закатьваты.
Радавыя прозвішчы: Барабан, Басыло, Бекало, Боб, Боярін, Бубка, Булка, Бурыш, Велесніцкі, Веремша, Верохо, Верэмей, Вечорко, Войтыха, Гаврільчік, Гембіцкі, Гмір, Гміровец, Гордэй, Городок, Готяло, Гумало, Джан, Дзед, Ёвмен, Заец, Зэлік, Ільчеўчкій, Кісыль, Клячік, Ковалько, Ковтуныха, Козачок, Козёл, Колечко, Копец, Кореец, Косюк, Крышан, Кува, Купец, Курысь, Куфа, Лемах, Леўко, Лешко, Літвінчік, Лічэвскі, Лось, Магера, Макош, Маньковец, Масейко, Матвей, Медвэдь, Міроновіч, Мічурін, Мурко, Огреб, Петлах, Пешко, Погода, Полешко, Полоха, Попко, Порываны, Роберт, Савка, Сокол, Солодкі, Способ, Стэпанец, Сэкрэт, Тарапуша, Тарела, Тёркін, Філюк, Цыбуля, Чыжык, Шваб, Швыдрік, Шкварка, Шпак, Шпудэйко, Шуляк, Шчука, Шэлест, Шэмка, Юстынь, Яроміч.
80 👁