Старонка 60
◀ / 381 ▶
ТРЫБУХ м. Тое ж, што і БАГУК. ТУХЛІ мн. Туфлі. Купів тухлі, да нышчо жмуть. ТЫЖДЭНЬ м. Тыдзень. Будэ дождж цэлы тыждень. УЛАДЫТЫ зак. экспр. Зламаць, знішчыць. Ну шчо уладыв ровера, майстэр! УПІР м. Упарты чалавек. Нэ послухав упіроваты хлопчіско. УСЬ выкл. Адмаўленне чаго-небудзь. Усь. Пойдэ вун туды. УТЫХНУТЫ зак. Замоўкнуць. Утыхны, а то зарэ схопіш. ФАЙНО прысл. 1. Вельмі добра. 2. Прыгожа. Учора на весэлле ходыў, так файно всэ було. ХАЙ ТОБІ КАЗАНО. фраз. Падкрэсліванне дадатных або адмоўных якасцей чалавека. Поехав на шабашку і добре заробів. Хай ёму казано. ХЕЎРА ж. Вулічная кампанія, якая складаецца з некалькіх чалавек, аб'яднаных авантурнымі мэтамі. Нэдаўно проходіла хеўра по вуліцы, але твого з імі нэ було. ХОДЫТЫ незак. 1. Хадзіць. 2. Заляцацца да дзяўчыны. Вун з ёю доўго ходыв, але нышчо розышліса. ХОРОШІТЫ незак. Чысціць бульбу. Нахороші на вечеру бульбі. ХОРОШЭ прысл. Вельмі добра, прыгожа. Клячік хорошэ хату выладыв. ХРЭНЧ м., ХРЭНДЖ м. Пінжак. Хрэнджа наложі, бо холодно уже. ХРЫШЧОНА ж. Хросная маці. Твоя хрышчона пріедэ. ХРЫШЧОНЫ м. Хросны бацька. Тобі хрышчоны подарка прівёз. ЦЫБУЛЬНІЦА ж. Раствор для фарбавання велікодных яек. Добрая ... што яец покрасыть. ЦЭРКОЎ ж. Царква. У нэдылю пойдэмо у цэркоў. ЧАПЛЕЯ ж. 1. Чапяла. 2. зневаж. Вельмі высокая і нязграбная дзяўчына. Тая дэвуля шо чаплея коло іх. ЧЕРЕВО н. Жывот. У твоёй невесткі уже веліке черево. Мо уже скоро родыть? ЧОЛОВІК м. 1. Чалавек. Неякі чоловік пойшов твоім городом. 2. Муж. Еі чоловік гарэлку нэ п'е. ЧОРНЫ ЯГОДЫ мн. Чарніцы. Заўтра по чорны ягоды ідэмо. ЧОЎПТЫ незак. Чаўпці. Шо ты ёй зробіў? Бо чоўпла всёй ранок. ... з роботы да чумайдана ... чухавса, мыцца больш трэба. ЧЫРВОНЫ ЯГОДЫ мн. Журавіны. Унь люды сколькі ягод чырвоных понаносылі. ЧЭРУН м. 1. Верхняя частка печы, на якой сушаць абутак, гаршкі і іншыя рэчы. Покладэш на гарачы чэрон воны і высохнуть. 2. Мноства грыбоў, якія выраслі на адной палянцы. ШАРІХВОСТ м. Вельмі жвавы, рухавы чалавек. Муй там носывса, шо той шаріхвост. ШВАГЕР м. Жончын брат. Пойду пляшку возьму, бо заўтра швагер пріедэ. ШВАГЕРКА ж. Жончына сястра. Твоя швагерка така хороша молодыца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 381 ▶