Старонка 59
◀ / 381 ▶
РОПА ж. Моцны раствор солі. Наробі ропі і повымочвай стёгна. РОХЛЯ м. Бесхарактарны, падатлівы чалавек Нэ мужчіна а ныяка рохля. РУБЕЛЬ м. Жардзіна для ўціскання сена на возе. Поехалі по сыно да рубля забулі. РЫХТЫК у знач. прысл. Праўда. Рыхтык вона ему поверіть. РЭЙДАТЫ незак. Прыгожа пісаць. Годы рэйдаў, сходы у лаўку. РЭМЗАТЫ незак. Плакаць. Хватыть ужэ рэмзаты, тобі ж нэ боліть. САЛІНА ж. Кусочак сала. Возьмі саліну яку да йды скорэй. САПА ж. Прылада для праполкі. САПАТЫ незак. Матычыць. Пошлі жонкі буракі сапаты. СВЕДЭР м. Світэр. О той файны сведэр, тэплі. СВІТ м. у знач. прысл. Вельмі многа. У мэнэ роботы світ. СЕМІРОГІ мн. Від ядомых грыбоў: вожычнік караляваты. Мой одних семірогов назбірав. СІТРО н. Ліманад. Муй натрубівса сітра. СКОКАНКА ж. Дзіцячая гульня. Нэ крутытэса тут, ідытэ у скоканку пограйтэ. СОБАРНО н. і м. 1. Вялікі сабака. 2. Шкадлівы сабака. Ныякі собарно хлопца перелякав. СОКІРА ж. Сякера. Возьму сокіру і пойду дрова секты. СОПУХА ж. Сажа. Як гэто ты у сопуху выробівса, шо тая мара. СОША ж. Асфальтаваная дарога. Лісцянкі – гэто аж там, за сошэю. СПОЁК м. 1. Нікчэмны чалавек. 2. Алкаголік. Нэ йды туда, там одні спойкі позбіраліса. СТАЛЬКА ж. Кавалачак каўбасы. Одрыж стальку ковбасы. СТАРЕЦ м. Жабрак. Опраныса а то ходыш, шо той старец. СТУЙНО выкл. Затрымайся на хвіліну. Стуйно, нышчо попітаю. СТЭГНО н. Бядро. Як уже так упасты можна було, всэ стэгно роспандэжыв. СТЭЖКА ж. Сцяжынка. Війдэш на стэжку і іды по ёй. СЛОН м. Услон. Ну, хлопці, выносьтэ мебель да ставляйтэ слоны. СМАКОТТЕ н. Дэлікатэсы. Пойдэш на весэлле – наесыса смакоття. СМЕТНЫК м. Месца, куды выкідваюць смецце, сметнік. Пора уже твого мотоцікла на сметнык выкідаты. СТРАМІНЫ толькі мн. Лесвіца. Гэтож упаў з страмінэй да так побівса. СТУЛЯ прысл. Адтуль. Вун стуля шов. СЭКАЧ м. 1. Прыстасаванне для драблення карняплодаў. 2. Дзікі кабан. Пошоў у лес, а там сэкач як выскочіть, ледь утюк. СЭЧКАРНЯ ж. Механізм для наразання саломы альбо сена. ТАБУРЕТКА ж. Табурэт. Бері табуретку і сядай до нас. ТАМЕЧКІ прасл. Там, тамака (далёка). Я тамечкі нэ був ныколі. ТОБОЙТО прысл. 1. Поўнасцю з табою згодзен. 2. Згода. Поедэш у город? Тобойто! ТРУЙНЫК м. Лекавая расліна, якая расце на балоце. Як будуть труйнык браты то нышо крохі заробім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 381 ▶