ГАНЯЦЬ незак. У выразе: ганяць па зубах - абгаворваць. Толькі здзелай што ні так - будуцъ ганяцъ па зубах, абгаварываць, здзікацца.
ГАРШКА прысл. На карку (насіць дзіця). А я ж цібе, унучок, калі ты быу малым, гаршка насіла.
ГШБЁЦЬ незак., неадабр. Пакутаваць у безвыходнасці. А паслухау бы матку родную, не гнібеў бы там каторы год.
ДУКРЫЦБ незак. Разумець, кеміць. Малы, малы, алі i ён ужо нешта дукрыць.
ДУНДЗЁЦЬ незак., асудж. Гаварыць гучна, але неразборліва i надакучліва. Што ты мне над вухам дундзіш, надаела.
ЖЭБРЫ мн. Жабраванне, папрашайніцтва. Дажыліся тады, што дзеці ў жэбры пашлі; тыя паходзяцъ, паходзяць па хатах i толькі якую какорыну прынясуць.
ЗАВАД м. Развод. Кінала насёна на завад.
ЗБРОДЗЩЬ зак. Знасіць, стаптаць. Вярнуўся ні з чым, толькі боты зородзіў.
ЗБЭРСАЦЬ зак. Перакруціць, золытаць (ніткі i інш.). От, жэўжык, збэрсаў мае ніткі, не разабрацъ цяпер йіх. З'ЁДКІ мн. Ежа. Глянул i на стол, а там i спіткі, i з 'едкі, у сё - да паследкі. Хоцъ шаром пакаці.
ЗЛАГОДДЗЕ н. Згода, злагада. У сям'i, буваіць, німа злагоддзя: то апрыч ядуць, то вяроўкай хлеб рэжуць.
ЗМЯНЩЬ зак. У выразе: змяніць стан - зрабіць перамены ў побыце, жыцці. Нада змяніць стан, што так жыцъ дали ІГРАЦБ незак. У выразе: у ім косці іграюць - пра вельмі худога чалавека. Ну й схудзеў, у йім жа косці іграюць.
КАЛАЦЩЬ незак. У выразе: калаціць вераб'я - мерзнуць. Вышуў без адзежыны; йішчэ пакалоціць вераб'я.
КАРАПУЖЫЦЦА незак., неадабр. Надзімацца, выказваць нязгоду. Што карапузісся, робіць ня хочыш, што сказана?! КЛЁК м. Разумение, стан развагі, кемлівасць. I не стары йішчэ дзед, а клёк згубіў; не даходзіцьужо яму, што да чаго.
КРУЦЩЬ незак. У выразе: круціць мітулямі - хітраваць, выкручвацца. Ты не круці мітулямі, а ўсю праўду скажы, не хавайся.
КУЛОГАЦЬ незак. Мыць, паласкаць. Досыцъ ужо кулогаць гэтага рабянёнка; йішчэ прастудзіш.
КУМЕЛЛЮ прысл. Хутка; стрымгалоў. Кумеллю выкаціўся з хаты. Кумеллю паляцеў, каб хамут на карак ня ўздзелі.
ЛЁЗНА прысл. Ветліва, культурна. Ты ж з чужым чалавекам лёзна гукай.
ЛЮБКІ мн. Згода, паразуменне. Нада ісці на любкі з чалавекам.
ЛЯВІЦА ж. Левая рука. Ня ведаіць лявіца, што робіць правіца (пра непастаяннага i непрадказальнага ў сваіх дзеяннях i паводзінах чалавека).
МЯСЦЮРЫЦЬ незак. Укладаць, змяшчаць. Мясцюр ужо малога у зыбку, ніхай спіць
Дадатковыя словы
верабя, дўкрыцб, зблытаць, збродзіў, зёдкі, карапўжыцца, кўмеллю, сямi
38 👁