Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
НАВЯЛІЦЦА зак., неадабр. Наваліцца, прычапіцца, прыстаць. Усёй гамарнёй навяліліся на мяне: скажы праўду. НАЙСЩСЯ зак. Нарадзіцца. Як нойдзіцца рабёнак, тады i міркаў сям'і: усё да ладу. НА ПУСТА прысл. Hi з чым. 3 'ездзіў туды, а вярнууся дамоў папу ста. НАСМЫГАЦЬ зак. Нашморгаць, назрываць. Прашу цябе, насмыгай вішнёвага лісця - агуркі саліць будзем. НЭМНУЦЬ зак., экспр. Ударыць. Толькі скажы яму неўнараў - можыць i нэмнуць так, што пакоцісся. НЯДОТЫКІ мн. У выразе: святкаваць нядотыкі - гультайнічаць, не працаваць, ухіляцца ад працы. Згультаеў чалавек, нядотыкі толькі святкуіць. ПАВАДЗІЦЦА зак. Панадзіцца, прывыкнуць што-небудзь рабіць. Павадзіўся хадзіць на панадворак чужы голодны кот, а не прагоніш. ПАДЖУЛЯБАЦЬ зак. Перакусіць. Панду паджулябаю троху. ПАЛ м. У выразе: адным палам - адно i тое ж (гаварыць, рабіць). ПЕРАЦЯЖКІ мн. У выразе: пайсці на перацяжкі - пачаць дужацца, спаборнічаць у чым-небудзь. Зіма прыснежваецца, алі ж мы богаты наробак маем. Самы раз на перацяжкі пайсці, падужацца на галалёдных прымаразках з чарговым насланнём. Мы з ім пойдзім на перацяжкі, хто каго. ПРАВЩА ж. Правая рука. Ня ведаіць лявіца, што робіць правіца. ПРАТАЦЬ незак. Біць, мучыць, не сціхаць (пра кашаль). Мяне сягоння кашалъ пратууусю ноч. РАЗБЭРСАЦЬ зак., асудж. Раскідаць. Разбэрсаў свае цацкі, цяпер вот збірай. РАЗЖАГЁРЫЦЦА зак. Шырока расставіць ногі. Ну и разжагерыўся тут, аж прайсці няможна. РАСПАСЦЩЬ зак. У выразе: распасціць пуза - растаусцець, адгадаваць жывот. Пуза распасціў на дармавым хлебе - i штаны ўжо ня лезуцъ. РАС ПЛОХ м. Разлад. У йіхняй сям'і палучыўся pacrnox. СМУТКІ мн. У выразе: а смуткі іх знаюць - невядома, невядомы, невядомыя. Л смуткі йіх знаюць, што заяны. СМБІГАЦБ незак. Зрываць, шмаргаць. Буду смыгаць лісця з вішэнніку, надо агуркоў троху памачыць. СОБСКІ прым. Уласны, свой. Дзеду спраўдзілі дакумант на пяцъ дзесяцін собскай зямлі. СПАЖБІЎ м. Спажыванне, ужыванне. На добры спажыў вам гэтаўсё. СПІТКІ мн. Напіткі, тое, што п'юць. Глянулі на свой стол, а там i спіткі, i з 'едкі, усё - да паследкі. СТАХОЛЩЬ зак., неадабр. Змарнаваць, прапіць. Ня ўспеў матку пахаваць, а ўжо ўсе спаткі стахоліў. СУБІНА ж. Палавіна (звычайна кола) счыненай дамашняй каўбасы. Получай сваю субіну кілбасы. СЯК прысл. Так, без прычыны, без патрэбы. Суседка прышла сяк, каб пасядзець, пагукаць. ТАХНУЦЬ незак. Марнець. Сядзіш, тахніш бяз дзела
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, смўткі, сямі, сўбіна
13 👁
 ◀  / 381  ▶