M.H. Крыўко, C.C. Панізнік 3 ГАВОРАК ПАЎНОЧНАЙ МЁРШЧЫНЫ Народныя словы, пададзеныя ў гэтым артыкуле, падслуханы i запісаны ў гаворках на поўначы Мёрскага раёна, у вёсках Бабышкі, Латышы, Дубавыя, Лявонпаль i некаторых іншых. Першыя запісы былі зроблены яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя ад мясцовых жыхару, працаўнікоў зямельнай нівы паўночнага прыдзвінскага краю.
АББАЧЫЦЬ зак. У выразе: i святых не аббачыш - пра непрадбачанае. Гэты злодзей скора з табой разбярэцца - i святых не аббачыш.
АБЖАРГАЦЬ зак. Асядлаць нагамі. Абжаргаў зэдлік i соўгаіцца, як на кані.
АДЖАРЫЦЬ зак. Моцна набіць, зрабіць што-небудзь непрыстойнае або выканаць што-небудзь вельмі хутка. Аджару яму палкай! Во аджаруў, дык аджаруў. Польку аджаруў, толькі - пыл стаўбом ішоў.
АДЧУРБЩЦА зак. Адчапіцца, адасобіцца, пазбавіцца. Так-сяк адчурылася am п'янай кампаніі, а mo прыстаюць дамяне i прыстаюць выпіць.
АЛА-АЛА выкл., у знач. вык. Выражае пустыя размовы. Aŭ, толькі алаала. Яны там сідзяць ды толькі ала-ала.
АПРЬІЧ прысл. Асобна, адасоблена. Аднэй сям'ёй жывуць, аядуць апрыч.
БАСЛУЙ м., пагард. Пра тупога, дурнаватага чалавека. Што з яго хацець, гэта ж баслуи. Баслуй дурны! БЛУД м. Звычайна ў выразе: даць блуду - заблудзіцца. Як жа гэта вы не далi блуду у такой далёкай дарозі?
БУЛЬКА ж. Бурбалка. Булькі пашлі па вадзе. Прапашчы, як булька на вадзе (прымаўка).
ВАДЗЩЬ незак. Нараджаць. Ейная матка у сё рабят вадзіла, буя о болі як дзісяцёра.
ВЁСЦІ незак. У выразе: весці курню - мурлыкаць. Вядзець курню каток, цёпла яму тут пры нас.
ВБІВЕРНУЦБ зак. У выразе: вывернуць кажух на другі бок - паказаць свой сапраўдны воблік. Во ён i вывернуў кажух на другі бок, i ні нада думаць, ці хітрун, ці не.
ВЫРАНДЖАЦЦА незак., асудж. Недарэчна паводзіць сябе, рабіць непрыстойныя рухі, крыўляцца. Не выранджайся, вядзі сябе прыстойна, пірад чужымі ж людзьмі гэдак нікрасіва.
ВЯСЁЛАШЧЫ мн. Вясёлыя хвіліны, вясёлае правядзенне, баўленне часу. Вясёлашчаў вам, дарагіі. Вясёлашчаўусей радні! ВЯТКА ж. Натоўп, гурт, чарада. Рабяты вяткам i ходзюць. Што вы ўсё збіраіцісі вяткам i
Дадатковыя словы
баслўй, бўлька, жыхарў, пянай, сямёй
38 👁