КОЛЕСНЫ прым. Даўні. Шо ты мны неякого колесного піджака прынесла.
КОЛІВАНКА ж. Арэлі. Дайтэ уже і гэтым коліванку.
КОЛКІ мн. Агароджа са штыкетніку. Од вуліцы погнылі моі колкі.
КОПАНЫЦА ж. Матыка капаніца. Копаныцу в рукі і марш бульбу копаты!
КОПІЦА ж. Невялікі стог. Унё трі копіцы сына – наші!
КОРКІ мн. Абцасы. Учора так гуляла, шо всы коркі подлеталі.
КОСЫ мн. Валасы. Нэшчо твоі косы зусым поредэлі.
КОТЫСКО м. 1. Вялікі кот. 2. Шкадлівы кот. Это твой котыско моі цыплюкі подушыв!
КОЎЗАНКА ж. Каток. Зноў на коўзанцы буў і дохаты нэ шов!
КОЦ м. Шарсцяная коўдра. Одного коца мало будэ, дайтэ два.
КОШТОВАТЫ незак. Каштаваць, спрабаваць страву. Дай покоштоваты!
КОШЭЛЬ м. Ёмкасць для збору ягад, кош. Нэма ныц ягод, оно два кошэлі ледь набралі.
КРАМ м. Рознакаляровая тканіна. У лавку такі файны крам прывезлі.
КРАСНОГОЛОВЕЦ м. Падасінавік. Два ведра красноголовцов у Зайцовых набрала!
КУЛЁВІК м. Мех, які ўмяшчае 50 кг. Прівёз з заработкув 20 кулёвікув зерна.
КУХАЙКА ж. Фуфайка. Знов новую кухайку помарав.
КУХЛІК м. Збанок. Возьмі того кухліка і сходы по молоко.
ЛАВОШНІЦА ж. Прадавец. Лавошніца нэ правільно здачу дала.
ЛАПНО н. Мел, няпаленая вапна. Прынэсы лапно, хату каліты будэм.
ЛЁШКА ж. Градка. Две лешкі докопаю і пріду.
ЛОДЫР м. Гультай. А гэты нэ пошов. От лодыр упіроваты!
ЛОХАЧІ мн. Буякі. Набралі кошыль лохачов.
ЛУПЕНЬ м. Лупцоўка. Як зловім на своёй вуліцы, то доброго лупеня получіш!
МАКОТРА ж. 1. Вялікая гліняная міска, у якой цёрлі мак і каноплі. 2. Галава. Коб ты шы на свою макотру наложів!
МАКОШ м. Від гаршка. Невелічкі, бі макош.
МАМЗЭЛЬ м. Гаршок ёмкасцю 0.5 – 0.7 л. Купі два мамзэліка на кашу.
МАНЬКОВЕЦ м. 1. Вулічная мянушка. 2. Жыхар вёскі Манькавічы. Маньковец тепер багато бульбі накопаў.
МАРА ж. зневаж. 1. Фантастычная істота, якая мае непрыглядны выгляд. 2. Надакучлівы чалавек. Одчэпіса од менэ, а то прістав, шо тая мара!
МАЦЫЯ ВЭЛІКА м. і ж. Чалавек, які крыўдзіцца з-за нейкай дробязі. От, подумаеш – мацыя веліка!
МАЧУХА ж. Мачаха. Это не ёго маты, а мачуха.
МЕДВІДЬ м. 1. Мядзведзь. 2. Вулічная мянушка. Это Мэдвідёвы курі ходять.
МЕРЕЦ м. Нябожчык. Учора мерец прыснывса, шо і зарэз коліна трасуцца.
МЕСТО н. Цэнтр вёскі. Збірайса на место сходым.
МІШУГІН м. 1. Недалёкі чалавек. 2. Дурань. Шо ты наробів? Ну ты і мішугін!
89 👁