ЗАТОЎКА ж. Тлушч, які знаходзіцца ў брушной поласці свінні. Котыска усю затоўку погідылі.
ЗГІДЫТЫ н. Сапсаваць. Всю градку згідыў.
ЗДАТНЫ м. Здольны. Гэтой до всёго здатны.
ЗДОХЛЯ м., ж., н. зневаж. 1. Вельмі худы. 2. Хваравіты. І тая здохля шы бітыса лезэ.
ЗДУБЕНЫТЫ зак. Замёрзнуць. Учора, як був у дорозы, добре здубеныў.
ЗЕЛЮНЫЦЫ мн., ЗЕЛЮНЫЦА ж. Зялёнка, радоўка жоўта-зялёная. Нэма зелюныц у погоні.
ЗЛІВАЧ м. Від гаршка. Скажі Орсэню хай злівачов наробіть.
ЗЛЯКАЦЦА зак. Спужацца. Муй хлопец злякавса вельмі.
ЗЭЛЛЕ н. Пустазелле. Усёй город зэллем зарос – а вона одны ягоды правіть.
ЗЮЗЯ ж. дзіцяч. Холад. Зюзя на двору.
ІРОД м. лаянк. Чалавек, які сваімі паводзінамі падобны да біблейскага персанажа. Ірод – ты уже всы гізунты достаў!
КАГАЛО н. Адасоблены людскі род. А гэты усым кагалом по ягоды пошлі.
КАЛАМУТЫТЫ незак. Нудзіць. Нэ пойду на прічіну, а то нэшчо каламутыть.
КАЛІТКА ж. Палявая сумка. Дай калітку, заўтра в лес пойду.
КАЛІТЫ незак. Бяліць. Учора печ каліла да нэ було колі прыйты.
КАЛЮГА ж. Лужына. Знов по калюгам ходыў!
КАПА ж. Пакрывала.
КАПЛЮ прысл. Крыху. Каплю подожды!
КАРАЧУН м. Чалавек з крывымі нагамі. Той мужчіна і хороші, але ныякі карачун.
КАРТОЧКА ж. Фотаздымак. А карточкі будэтэ робіты?
КАЧАЛО н. Прыстасаванне качаць бялізну, качалка. Зарэз як возьму качало то ты у мэнэ поскачэш!
КВАЧ м. Мокрая ануча. Вымокла ў ягодюх, шо той квач.
КІЛЁ н. Кілаграм. Іды купі кілё сахару.
КІРДУПЕЛЬ м. Малая вопратка. Нэ накладай гэтэ пальто, воно уже кірдупель.
КІШКОЕД м. Карэнны жыхар горада Століна. У, кішкоед, сало нэ есть, но ковбасу давай!
КЛЕНДАТЫ прым. зневаж. Чалавек з крывымі нагамі і нязграбнай паходкай. Твуй чоловік бі ныякі клендаты ходыть.
КЛУНЯ ж. Свіран. Поносыш бульбу у клуню.
КНУР м. Племянны кабан. Прыды завтра кнура вылешаем.
КОВТУНЫ мн. 1. Валасы з вялікай колькасцю віхроў. 2. Недагледжаныя валасы. Возьмі росчоску да ковтуны своі прігладь.
КОДЛО н., КОДЛА ж. Род. Там вся іхняя кодла була.
КОЗЛЯКІ мн. Усе ядомыя грыбы. Трэба пойты крохі козляков на боршч назбіраты.
КОЛЕНШЧЫНА ж. Белая тканіна, на якой рабілі вышыўкі. Возьмі тую коленшчіну, а гэтую нэ чэпай.
90 👁