ГОДЫ прысл. Хопіць; дастаткова; спыніся. Годы гарцовалі, марш спаты! Годы робілі уже пора і перекуріты. Годы уже ехаў – пріехалі! Годы броханыў – уже і так поўнэе ведро.
ГОЗЕРО н. Возера. Хлопці на гозеро пошлі купатыса і рыбу ловіты.
ГОЛКА ж. Іголка. Я голкую уколоўса.
ГОЛОВОСЫК м. рэліг. Свята: Адсячэнне галавы Іана Хрысціцеля. Тэпер головосык! Святкуй а нэ робі.
ГОРЕЛЫ прым. Аранжавы (колер). Поехав горелы автобус з лесныкамі.
ГОРОН м. Печ для абпалу гаршкоў. Это нэ пожар, а з горона дым валіть.
ГРУБА ж. Грубка. А грубу уже так натопіў, шо аж лапно потрескало.
ГУЗ м. Гузік. Як уже так можна ходыты – всы гузы поодпандэжваў.
ГУЗАКА ж. Насякомае. А ныякіх гузак поўну комнату напускаў.
ГЭПНУЦЦА зак. экспр. Моцна ўдарыцца пры падзенні. Учора так гэпнувса, шо і зарэ нога боліть.
ДАВ ДУБА фраз. Памёр. Учора поехалі по дрова і ў лесы вун і дав дуба.
ДОПІРУ прысл. Толькі што. Допіру буў, а куда подавса хто ёго знае.
ДРУК м. Кій. Зараз як возьму друка, то ты у менэ дысятому закажеш!
ДУЛЬКА ж. Груша (Плод і дрэва). Кажуть твоі дулькі смачны! Дай покоштоваты?
ДУРБАЛКО м. Праставаты, няхітры чалавек. Гэто ж вун просто так сказав – дурбалко!
ДЫВІЦЦА незак. Глядзець. Учора ходылі весэлле дывіцца.
ДЫЛО н. Справа. Твое дыло – языком ляпаты абі-шчо.
ДЫЎКА ж. Дзяўчына. Дэўкі на танцы не пошлі, одны хлопці.
ДЭ прысл. Дзе. Дэ ты ходыв?
ДЭВУЛЯ ж. зневаж. Дзяўчына з дрэннымі паводзінамі. А гэты дэвулі унь шо там учверілі.
ДЭТЮК м. Малады хлопец. Той дэтюк тобі свуй?
ДЯДЫНА ж. Дзядзькава жонка. Кошульку дядына дала.
ДЖЫГНУТЫ зак. 1. Уджаліць. Пчола джыгнула. Да так, шчо ўся морда опухла. 2. Уцячы. Покрутывса крохі, а потом так джыгнуў, шо і слід простыв.
Е Ёсць. Як грошы е, то беры!
ЖАБОР м. Забруджаная стаячая вада. Нэ йды туда купацца, там жабор!
ЖАЛЕЗНЯК м. Штыкавая лапата. Коб узяў жалезняка і позасыпаў всы рові, шо понакопваў.
ЖЕРТЫ незак., зневаж. Есці. Хватыть жерты – ходы помогаты!
ЖУПАН м. Верхняе адзенне, паліто. Бері жупана да пошлі уже.
ЖЫЖА ж. дзіцяч. Агонь. Нэ лезь у грубу а то жыжа укусыть.
ЗАЛЕЗНЫ прым. Жалезны. Сходы до Жірака, хай тобі залезны зробіть.
ЗАЛЕЗНЯК м. (Гл. Жалезняк).
ЗАЛЕЗО н. Жалеза.
ЗАМЕЖОК м. Частка неўзаранай зямлі каля агароджы. Пойду замежкі поскосьваю.
ЗАПОЙЫНЫ толькі мн. Заручыны. У Мэдведя запойыны заўтра.
84 👁