ВІГЛІТАТЫ зак. зневаж. Хутка выпіць. Это той чорны котыско всэ молоко віглітав.
ВІЛКІ толькі мн. Вілы. Возьмі вілкі і поможеш сыно на вішкі укінуты.
ВІРОДОК м. і ж. Дзіця, якое адрозніваецца сваімі паводзінамі ад другіх дзяцей. Усы дыты бі дыты, а гэто неякі віродок!
ВІТЫ незак. 1. Матаць ніткі. 2. Выць (пра ваўкоў, сабак). Учора так собакі вілі і так страшно, да ччі уночі.
ВІШКІ толькі мн. Гарышча у хляве. На вішках добре сыно трамбуй.
ВІШЧЭРКА ж. Вышчарка. Хватыть уже скалівса, вішчэрка!
ВОЗДВІЖЕННЕ н. рэліг. Крыжа Гасподня Ўзвіжанне. Казалі шо после воздвіження поедуть.
ВОНА ж. Яна. Дэ баба? Вона бульбу пошла полоты!
ВСЫ займ. Усе. Всы пошлі по ягоды.
ВСЭ займ. Усё. Всэ жіто забірай.
ВУЖ м. Раменная частка хамута.
ВУН займ. Ён. Вун пойшое по дрова.
ВУЧЫТЭЛЬ м. Настаўнік. Як зайдэш у клас, то з вучытэлём поздоровайса.
ВУШАЙ м. Чалавек з вялікімі вушамі. Глянь, вунь той вушай пошов.
ВУШАТЫ прым. Чалавек з вялікімі вушамі; гл. ВУШАЙ
ВЫВАРКА ж. Ёмкасць на 30-40л. Потоўчы свінням выварку бульбы!
ВЫДЁЛВАЦЦА незак. нов. Сваімі паводзінамі ставіць сябе вышэй за іншых. Прыходыў кум і так уже выделваўса, шо куда твое дыло.
ВЫКОБЁЛЬВАЦЦА незак. Задавацца. Годы выкобельваўса, іды робіты лепі!
ВЫЛУПІЦЦА зак. зневаж. Утаропіцца. Кажу ёму, шоб збірав свої манаткі і уматваў до своёй матэры – а вун як вылупівса, шо і слова нэ сказав.
ВЫШКА ж. Тэлевізійная антэна. Мої хлопці як поставілі вышку, то Україна стала показваты.
ГА выкл. Просьба паўтарыць што-небудзь. Ты уже наеўса? Га!?
ГАЛАШОВАТЫ прым. Непаседлівы. Сядь посэды – галашоваты!
ГАЛУШКІ мн. Клёцкі. На обед шоб галушкі булі!
ГАМАТЫ незак. дзіцяч. Есці. Ну пошлі гаматы – потом пограешса.
ГАРАБЁЙ м. Варабей. Гараб'і поклевалі всэ насенне.
ГАРАПА ж. Бізун з разной ручкай. Муй як корові погнаў то і гарапу узяў. Во мошкі да нэслухающа.
ГАРЦОВАТЫ незак. Бушаваць. Годы гарцовалі, марш спаты.
ГЁНДЭЛЬ м. Сумніўная справа. Пошлі мі на тую роботу. А то нэ робота а нэйкі гендэль.
ГІДКІ прым. Брыдкі. Гэтой хлопчіско такі гідкі зробівса.
ГІЗУНТЫ толькі мн. 1. Унутранасці чалавека. 2. Здароўе; нервы. Ты мнэ всы гізунты вымотаў.
ГЛУШМАН м. зневаж. Чалавек, які мае праблемы са слыхам. Сходы по воду – глушман.
120 👁