МОГЛІЦА толькі мн. Могілкі. Заўтра тра пойты на могліца попрібіраты крохі.
МОЛОДЫЦА ж. Маладая замужняя жанчына. От тая файна молодыца пріходыла.
МОРДА ж. Шчака. Глянь, усю морду вымазаў.
МОНЯТЫ незак. Рабіць што-небудзь вельмі павольна. Нешчо моняв, моняв, але так і не взяў.
МУРЗА ж. Чалавек з нямытым тварам. Іды морду умый а то шо тая мурза ходыш.
МУСЫТЬ прысл. Мабыць. Мусыть будэ дождж.
МУТЮН м., МУТЮНЫСКО м. Падманшчык. Ну ты і мутюныско.
МУТЫТЫ незак. Хлусіць. Довго ты будэш мутыты, колі ты уже правду скажешь.
МЛІНЦЫ мн. Бліны. От тэпер смачны млінцы получіліса.
МІШАРЫ мн., МІШАР м. Махавік жоўта-руды, імшарнік. Ны, я по мішары ходыв, бо белых нэма.
МЭТЭР м. Кубічны метр; цэнтнер. Выпісалі усёго метэр дров, да шчо хоч робі цэлу зыму.
НАЛІСНІК м. Тонкі блін з тварожнай начынкай. Налісныкі после боршчу получітэ.
НАЛІХО прысл. Нашто гэта табе патрэбны. Наліхо ты гэто собі шукаеш.
НАРЕЗАЦЦА незак. Ужыць многа алкаголю; напіцца. Нарезаўса, шо свіння.
НАХАБІЦЦА ж м. Стаць, зрабіцца нахабным. Так нахабівса, чуть біцца нэ лез.
НЁНДЭ прысл. Тут. Нёндэ положітэ.
НЁНДЭЧКІ прысл. Тут. Нёндэчкі положітэ.
НЭ ЗАЙМАЦЦА незак. Не чапаць. Нэ займайса з дытятэм!
НЭБОЖ м. Пляменнік. Нэбож, ты будэш слухацца, чы як?
НЭГОДЯШЧІ прым. Нягодны. Кінь гэтого мешка, вун негодяшчі.
НЭХОРУЗНЫ прым. Непрыгожы. Гэтой хлопчіско такі нэхорузны.
ОБЕДЫШЧЭ н. Памінальны стол. А вун хоть прішов на обедышчэ.
ОБІХОДОК м. Паўсядённая патрэба. Назбірала грібов, да здала, шоб хоть на обіходкі копейчіна була.
ОБОРА ж. 1. Абора. 2. Кароўнік. На Шобашці обору перекрівалі.
ОГЕР м. 1. Жарабец. 2. Ганарлівы і задзірысты чалавек. 3. Істота з вельмі вальяжнай і самаўпэўненай паходкай. Глянь, наш півень, шо той огер ходыть.
ОДПЕРЫТЫ зак. Адлупцаваць. Ох і одпірыў, шо тую сідорову козу.
ОНОЖ займ. Толькі. Онож нэ йды туда.
ОПЦЭНЬКІ мн. Абцугі. Отвёрткою нэ вікрутыш, опцэнькі возьмі!
ОСЕЛЕНЕЦ м. Селядзец. Пошлі в лавку оселенцов наберем.
ОСТКІ мн. Сухая ігліца. Нагребі осткув на подстюл.
ОСТУПІЦЦА зак. Адысці. Оступіса – дай пройты.
О ТОЖ прысл. 1. Поўнасцю з табой згодзен. 2. Згода. О тож так і було.
ОТОЧІНА ж. Таплёнае сала. До вечора одна оточіна осталаса.
ПАЗЮРЫ мн. Пазногці. Хоть пазюры своі пообрезвай.
82 👁