Старонка 47
◀ / 381 ▶
Т.А. Грачыха ЛЕКСІКА ВЁСКІ КАСЦЮКІ БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА Вёска Касцюкі знаходзіцца на поўдні Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гаворкі гэтага раёна ўваходзяць у склад заходнепалескай дыялектнай групы. Паводле вылучаных Л.В.Леванцэвіч груп гаворак Бярозаўшчыны, гаворка вёскі Касцюкі адносіцца да паўночназагародскіх. Для яе характэрна оканне: вороўчына, колудкі, одлыга, половынне, посадка; дыфтонгі [уо], [ыэ]: муоля, куодаса, пуокуть, пуоўня, руок, чырыэня, шквуорка, сокыэра; вымаўленне пад націскам [і] на месцы былога [ѣ]: вік, літнік, тінь, квітка; цвёрдасць зычных перад [е], [і]: быскрай, бызрукаўка, здыхавына, кубэлэц, моглыцы, нэбо, рубэль, сажалныкі, сіны, скорлупына, сыло; галосны [у] на месцы *о: лухачы, лужок, ослун, пудпіччэ, кут; адсутнасць дзекання і цекання, вымаўленне мяккіх [д'] і [т'] або цвёрдых [д], [т]: тінь, діжка, котюба, дывытысь, цыдылок, молодычок, работынне; форма інфінітыва на -ты пасля галосных: бачыты, вспомынаты і інш. БУСЭНЬ м. Бусел. Бусьні збыралыся ў кучы і готовылыся одлытаты. БЫЗРУКАЎКА ж. Безрукаўка, вопратка без рукавоў. Бызрукаўку Марына пошыла за старэі дытячыі шубы. БЫСКРАЙ м. Свет, сусвет. Міхаль пропаў у быскраі і ныхто ны відаў, дэ вун жыў. ВІК м. Стагоддзе, век. Наступыў новы двацэть пэршы вік. ВОРОЎЧЫНА ж. Вяроўка. Вороўчына була старая і лопнула. ВУН займ. Ён. Зміі збыраюцца ў лісы, вуны катяцца клубкамі, ліпш гэтого ны бачыты. ВЫЭШКІ мн. Столь у хляве. На выэшках добрэ сохла цыбуля. ГАЧКА ж. Матыка. Гачкою добрэ полоты город. ГІЧКА ж. Бацвінне. Наташа хутко нарвала гічкі, і мама була довольна ёі помошчы. ГОВЭЧКА ж. Авечка. У город забіглы говэчкі і наробылы много шкоды. ГОЙДАЛКА ж. Арэлі, гушкалка. Алёська муцно любыла гойдалку і качалася на юй часамы. ГОКО н. Вока. Гокіў діда булы тяжкі і ны хотылі открыватысь. ГОСЭНЬ ж. Восень. Госэнь у гэтум роцы була вэльмо богата. ДІЖКА ж. Дзежка, драўляны посуд для заквашвання цеста. Тіста зробылося поўна діжка, і ёго росклалы ў формы. ДЫВЫТЫСЬ незак. Глядзець. Повсыла зобралось дывытысь на сварку п'яных мужыкув. 1 Леванцэвіч Л.В. Атлас гаворак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Лексіка. Брэст, 2001. С. 36.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 381 ▶