ЧЫСЦЯК м. Чыстацел. Чысцяк заварваюць і п'юць па паўшклянкі. Ён боляй ачышчая кроў.
ШЧАВЕЙ м. Шчаўе. Шчавей адварваюць і праціраюць дзёсны, калі васпаляюцца і баляць.
ШЧЫТОЎНІК м. Папараць. Корань шчытоўніку заварваюць і даюць дзецям ад глістоў.
ЯВАР м. Тое, што і ірны корань. Лісткі явару кідаюць па двары на Сёмуху, а корані заварваюць і п'юць для апеціту.
82 👁