Старонка 45
◀ / 381 ▶
ЛЯСНЫ: ЛЯСНАЯ КРАСАЎКА. Сон-трава. Адвар лясной красаўкі іспользуюць калі прастуда, кашаль, лёхкія запаліліся. Можна і вочы праціраць адварам з гэтых кветачак. МАТАШНІК м. Падбел. Некалі заварвалі маташнік з мёдам і так лячылі бяркулёс. МЯЖАВІЦА ж. Травяністая расліна сямейства злакавых з доўгімі, тонкімі і жылістымі лістамі. Мяжавіца расце на грудках, цвіце светлым цветам. Яе лісткамі змазваюць балячкі. МЯТЛЯК м. Метлюжок. Ёсць такая трава – мятляк. Унізе лісточкі, потым сцябло, а на самай вярхушцы шышачкі, падобныя на мяцёлку. Яна лячнічая. ПАТТЫННІК м. Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі. Сарваць паттыннік і сокам памазаць барадаўкі, яны прападуць. ПЫР’Е н. Пырэй. Пыр’е заварваюць і п’юць, каб вывясці солі з арганізму. РАЗЕДА ж. Аднагадовая травяністая расліна. Кветкі разеды пацерці і прыкладаць да выпухлага месца. РАПЕЙ м. Тое, што і дзяткі. З рапею робяць мась і мажуць галаву, кап не было перхаці. СВІТАННІК м. Зверабой. У юлі збіраям і сушым гэты світаннік, а тады добра піць для жалудка. СКРЫПУН м. Тое, што і хвашчоўнік. Да скрыпуна як датронься, пацяры ў руках, дак ён скрыпіць. Свежым сокам мажуць раны, парэзы. СОНЦАВЫ: СОНЦАВА КВЕТКА. Тое, што і дзікая рабінка. Сонцавай кветкай называюць, бо вельмі ж падобная, яе цвяткі заварваюць і п’юць пры болях жывата. СТАРАДУПКА ж. Тое, што і аданіс. Адварам старадупкі нервы супакойваюць. СТВОЛЬНІК м. Меданосная расліна сямейства парасонавых. Кветкі ствольніка пахнуць мёдам. Іх сушаць і кідаюць у чай. СТРАГОН м. Палын. Страгон вельмі горкі. Яго заварваюць для апеціту і калі жывот баліць. СЦЯГУН м. Тое, што і баба, бапка. Называецца сцягун, бо як лістком прыкладзеш да раны, то быстра сцягваецца і загойваецца. ХВАШЧОЎНІК м. Хвошч палявы. Хвашчоўнік расце боляй на такіх сырых, мокрых месцах. Яго запарваюць і п’юць калі баляць ногі. ЧАБРЭЦ м. Чабор. Чабрэц расце ў сухіх сасновых лясах, пчолкі яго любяць, бо хораша пахня. Калі прастыняш, дак чай з яго гатуяш. ЧАПАЛОЦЬ ж. Тое, што і горкая трава. Чапалоць мае добры пах, яе запарваюць і п’юць у грып. ЧАРНОБЫЛЬНІК м. Палын горкі. Чарнобыльнік лічыцца проціглісным. Добра і старым піць, і дзецям. ЧОРТАВЫ: ЧОРТАВА БАРАДА. Травяністая расліна сямейства злакавых. Расце чортава барада на лузі ці дрэннай пашы, цвіце бледнымі жоўтымі кветкамі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 381 ▶