ВАЛЕРЫЯНКА, ВАЛЯР'ЯНКА ж. Валяр'ян. Трэба сушыць сам корань валерыянкі, а потым стаўчы і заварваць у банаццы. ГЛУХІ: ГЛУХАЯ КРАПІВА. Шматгадовая травяністая расліна сямейства крапіўных. У глухой крапівы лісткі мяккія, не такія пякучыя, як у жыгаўкі. Іх заварваюць ад сэрца. ГОРКІ: ГОРКАЯ ТРАВА. Зуброўка. Горкую траву настойваюць на гарэлцы і п'юць ад прастуды. ДЗІКІ: ДЗІКАЯ РАБІНКА. Піжма. Заварваюць дзікую рабінку і даюць дзецям ад глістоў. ДЗЯТКІ мн. Лопух. Корані дзяткоў высушваюць, потым заварваюць і параць ногі ў гэтым адвары. ДЗЯТЛІНА ж. Дзяцеліна. Гэта такія маленькія белянькія кветачкі. Настойка з дзятліны супакойвая нервы. ДРАБІНКА ж. Гусялапка. Драбінку настойваюць на гарэлцы. Гэтым настоям праціраюць раны, парэзы. ДУШНІЦА ж. Мята. Летам душніцу сушым і ў чай кідаям, зімой на сон п'ём, палошчам рот. ЖАВАКОСТ м. Жывакост. З жавакоста робяць мась і прыкладаюць да вывіхаў. ЖЫВАСІЛ м. Дзівасіл. Жывасіл цалебны. Яго кораням лечаць усе хваробы жывата. ЖЫГАЎКА ж. Пякучая крапіва з дробным лісцем. Адварам з лістоў жыгаўкі добра валасы прамываць. Яна ўсюды расце. ЗАВАЛУХА ж. Макрыца. Называюць завалухай, бо як заваліць гарот, не абярэсся ад яе. З завалухі робяць настойку і п'юць ад раматызму. ЗАЯЧЫ: ЗАЯЧА ТРАЎКА. Кісліца звычайная. Заяча траўка расце на мокрых месцах. Яна полезна, бо ў ёй многа вітамінаў. ІРНЫ: ІРНЫ КОРАНЬ. Аер. Адварам ірнага кораня можна мыць валасы, кап раслі лепі. КАЛЯДНІК м. Пакаёвая расліна, якая зацвітае на Каляды. Каляднік лічыцца святым вазонам, бо цвіце на нараджэння Хрыстова і дае здароўе. КАПЫЦЕНЬ м. Падалешнік. Капыцень расце ў лясох. Ён ад усіх хвароп і ад сэрца, і ад галавы, і ад нерваў. КІСЛІЦА ж. Шчаўе. Настоям кісліцы палошчуць рот пры ангіне. КОЗЛІКІ мн. Казялец. Пры пячонцы п'юць адвар с козлікаў. Робяць мась с кветачак і свежага тлушчу, а потым, калі моцна прастылі, націраюць грудзі. КУРЫНЫ: КУРЫНЫЯ ЛАПКІ. Кураслеп. Настойку с курыных лапак п'юць, як баляць косці, калені. ЛОТАСЬ ж. Лотаць. Лотась цвіце ў началі мая на балоці, у канавах. Гэта першая дапамога пры кашлі. ЛУЦОЎКА ж. Люцэрна. Луцоўка расце ля дарогі. Яе іспользуюць пры сахарнай хваробе. ЛЯБЁДНІК м. Лебяда. Свежыя патоўчаныя лісткі лябедніку выцягваюць стромкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
141 👁