Старонка 48
◀ / 381 ▶
ДЮРОК м. Струмень. Малы ны відаў, шо робыты, бо дюрок бульшаў і бульшаў. ЗАСЛУНКА ж. Засланка для закрывання топкі печы. Мама закрыла заслунку, і еда осталася тёплыю на вэсь дэнь. ЗДЫХАВЫНА ж. Сонечнае спляценне. Од удару пуд здыхавыну Мішка сомліў і ўпаў. КАДУОШКА ж. Кадушка для захавання мукі. Усі кадуошкі булы поўны мукі. КАЛБАСОН м. Каўбаса з вантробаў. Калбасон буў смачны, у міру посоляны. КАРТОПЛЯ ж. Бульба. У гэтум роцы картопля була слабая. КВІТКА ж. Канец пабудовы хаты. На квітку Ганна поклыкала родню і сусідов і була вэльмо рада. КОЛІЙКА ж. Чарга пасвіць кароў. Колійка выпала на суботу, і гороцкіе помоглы отпасвыты корув. КОЛУДКА ж. Распілаванае на часткі ўпоперак дрэва, калода. Лыжала цыла куча колудок і бульшых, і мэншых. КОТЮБА ж. Прылада, якой выграбаюць жар і попел з печы. У кутку стояла котюба. КРУЖУОК м. Дошка для рэзкі прадуктаў. Кружуок буў дубовы і всігда выглядаў новым. КУБЭЛЭЦ м. Кубел, дзежка з векам для захоўвання сала, мяса. У кубэльцы осталося зусім мало сала. КУОДАСА ж. Мяцеліца. Куодаса ны дывала открыты гочэй. КУТ м. Кот. Кут попросывся на двур. ЛІТНІК м. Частка хаты, дзе жывуць летам. У літніку добрэ одпочывалося. ЛУЖОК м. Ложак. Трое суток Стыпан проваляўся ў лужку. ЛУХАЧЫ мн. Дурніцы, буякі. Мы пошлы ў ліс і назбыралы мнуго лухачув. ЛЮБОШЧЫ мн. Каханне. Ірына відала много пісен про любошчы. ЛЯНДРЫНКІ мн. Прысмакі. Машка росла на ляндрынках і юй було тяжко пырыстроітысь до другіі жызні. МОГЛЫЦЫ мн. Могілкі. Дорога до моглыц була зусім розлізла. МОЛОДЫЧОК м. Маладзік. Як молодычок, трэба ўспіты з усімы заготоўкамі на зыму. МУОЛЯ ж. Гразь, размяклая глеба. По муолі було тяжко іты. НЭБО н. Неба. На нэбі ны було ны облачка. ОДЛЫГА ж. Адліга. Мороз одпустыў і почалася одлыга. ОЗЭРО н. Возера. Озэро так і тянуло до сыбэ ў гэты гарачы і сухіі дні. ОСЛУН м. Невялікая лава. На двур выныслі ослун, і ўсім хопыло місьця. ПАПІР м. Каляровая гафрыраваная папера. Папір був усякіх цвітув, і його було вэльмо много. ПОЛОВЫННЕ н. Апілкі, пілавінне. Іван прынюс два мышкі половыння. ПОПАР м. Поле, якое ніколі не апрацоўвалася. По попары бігалы діты, ходылы гусы і качкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 381 ▶