ЗАДРАЦЬ: ГАЛАВУ ЗАДРАЦЬ. Быць няўважлівым, рассеяным. Ідзём na полі, головы пазадзіраўшы, знаіш, бабы (в. Галоўчыцы).
ЗАІЦ: ЗАІЦ НАПУГАНЫ. Той, хто моцна баіцца, спужаўся. А нам жа страшна было, знаіце, заіц напуганы (в. Галоўчыцы).
ЗАМАРОКА ж. Марока. Прымерна c этай стараны рысуеш, што табе нада, i с этай с тараны шыеш. Але ўсё роўна эта замарока (в. Г алоўчыцы).
ЗАПЛЯНІЦЬ зак. Заплесці поўнасцю. Хмель цвіціць кісцёй такей как вінаград, a тады - цёмна-кафейныя шышачкі. Расценіе ўюшчае - ужэ заборчык весь запляніла (в. Звягі).
ЗАРОБ м. Заработак, пенсія. Дык які там зароб, якая тая пенсія, a ўсім нада даць (в. Вархі).
ЗАЦЯГАВАЦЬ незак. Завешваць. Я ўзяла пакравала i зацягаваю дзверь у курятнік - на гвоздзях навешаю яго (в. Звягі).
ЗВАЖВАЦЬ незак. Звозіць. Как сталі с поля ўбіраць каменьня, зважвалі ў вір-місцечка на речкі было нічогае, i завалілі emam вірувесь (в. Звягі).
ЗВЯГЛІВЫ прым. Бесталковы. Чаго ema дзіреўня - Звягі? Людзі звяглівыя былі - такія бесталковыя (в. Звягі).
ЗГАРОДА ж. Toe, што i баркан (в. Звягі).
ЗНАЦЦА незак. Ведаць адзін аднаго, сябраваць. Мы зналіся: жылі ў той дзярэўні (в. Галоўчыцы).
ЗНЯХАЦЦА зак. эм.-ац. Знайсці паразуменне, дамовіцца, спадабацца, 'знюхацца". Із гэтайужо зняхаўся, узяўужоны (в. Галоўчыцы).
КАЗАЦЬ: ЯК ТОЙ КАЗАУ. Так бы мовіць. Зналі, што ніўрай жа гонят нас, а, як той казаў, у пекла (в. Галоўчыцы).
КАЛАКОЛ: КАК КАЛАКОЛ экспр. Вельмі новы. Сена - цэлы сенавал забіт i хлеў как калакол - новенькі-новенькі (в. Звягі).
КАМБІКОРМ м. Корм для свойскай жывёлы. Бывала прівязуць свінням кармы - камбікормы, а выгружацъ людзей не хватала (в. Звягі).
КАПЦЮШКА ж. Лучына. Бывала, прыду с фермы, а ішчэ съвету ні было, капцюшку якую пастаўлю i сяжу: то праду, то шыю (в. Галоўчыцы).
КАРКАЛЕСНІК м. Блін з тварагом. Бліны начынённыя - каркалеснікі завуць: тонінькія пікеш, тады тварагу туды свайго i - конвертам (в. Звягі).
КАСАГ ж. 1. Сельскагаспадарчая прылада, якая служыць для зразання (скошвання) травы, збожжа. 2. Доўгае загнутае лязо, прызначанае для зразання травы, збожжа (в. Звягі).
КАСАВІШЧА н. Драўляная ручка ў касе, дзяржальна, касільна. У касе ёсь каса, касавішча, палец (в. Звягі).
КІНУЦЬ зак. Пакінуць. Два пітуха нільзя дзіржаць - яны тады дзіруцца сільна, адзін аднаго абіжаюць. А было так, што кінула два (в. Звягі).
КРАЙ м. Канец сяла. Немцы ўжэ пад 'ехалi ў наш край, а мы туды дальшыдалъшы за касцёл былі (в. Звягі).
КРЕПКА: ЖЫЦЬ КРЕПКА. Жыць заможна, батата. Яны крепка жывуць - пяцёрку не шчытаюцъ за дзеньгі (в. Вархі
29 👁