КРІВОЦЦЕ н. зборн. Сагнутыя веткі кустарніка. Адна жэншчына, тут рядышком кусты, узяла там нейкага крівоцця - алешніку етага - адсекла i жардзіну прібіла - i штрафу далі (в. Звягі).
КРОЛЬ м. Кролік. Многа кралей дзяржала, па семдзесят штук i большы было - тушонка ўкусная сільна (в. Звягі).
КУКУШКІ мн. Мучная страва з талакном. Талакно разводзім - ema авёс паряны, мука такая, а тады - вады, солі ці сахару, узбаўтаіш i кукушкі такія дзелалі (в. Звягі).
КУМПАЛ м. Купал. А немцы пріехалі к касцёлу ў Ремнях i давай па кумпалуў касцёле біць-стреляць (в. Звягі).
КУЧКА ж. Укладка кармоў. Кармы ў кучку кладзеш (в. Звягі). Л АД HAE прысл. Доўга. Ладнага немцы ў Ремнях нахадзіліся, ладнага (в. Звягі).
ЛІНІЯ ж. Чыгунка. У нас дзе лінія, парцізаны ідуць i падрываюцъ паязды (в. Bapxi).
ЛІСІЧЧЫ прым. Лісіны. У лесе лісіччыі норы ёсь, лісіцы жывуць i лісічкігрібы растуцъ (в. Звягі).
ЛЯХА ж. Широкая градка.Л exi есь, ляха - ета шырокая для лука, агурцоў (в. Звягі).
МАЛЕЦ м. Хлопчык, хлопец. Там чатыры мальцы, чатыры дзеўкі (в. Г алоўчыцы).
МАХНУЦЬ за к. экспр. Моцна ўдарыць токам. У немцаў было так, еслі ты датронісся да провада, цібе як махнець (в. Bapxi).
МЯТЛА: ПАД МЯТЛУ. Усіх да адзінага. Немцы ўсіх пад мятлу стралялі (в. Bapxi).
МЯШОК: БЫЦЬ У МЯШКУ. Быць незаўважным, схаваным. Чарнобыль пачці што па ўсіму свету пашоў. А дзе ён дзеўсяі Ці ён у мяшку той Чарнобыль (в. Галоўчыцы).
НАЛЯПЩЬ зак. эм.-ац. Нажыць дзяцей у сям'і. 3 тэй жыў ні было дзіцей, а з гэтай ужо / шэсцъ штук наляпіў (в. Галоўчыцы).
НАРЕЗАЦЦА зак. экспр. Многа зарэзаць, забіць. Снімалі крышы i кармілі скот гнілэй етай саломай: сільна скот падыхаў, падаў, столькі цілят павысахла - ну i нарезаліся етага ската (в. Звягі).
НЕСЦІ незак. Падымаць або несці што-н. цяжкае. Несцімне нільзя. У мяне i даўленне, i печань бальная (в. Галоўчыцы).
НЕЧА займ. Нечага. Наверна думалі, што можа йіхнае права будзіць німецкае. Яны жылі на сваей зямлі i ім неча баяцца (в. Галоўчыцы).
НЯДРУЖНЫ: НЯДРУЖНЫЯ ЎСХОДЫ. Розныя па часе прарастання ўзыходы (пра бульбу). Сёліта нядружныя ўсходы - адна большы, адна меньшы, аднаўсходзіць (в. Bapxi).
ПАВЫКРАСІЦЬ зак. Якасна i прыгожа пафарбаваць. У етым касцёле немцы січас жа ўсё павыкрасюць, павыдзелаюць, туалеты свае падзелаюць - усё культурна, чыстаплотна (в. Звягі).
ПАВЫРІЗАЦЬ зак. Вырубіць. Ціперь лясоў такіх нет, штоб лес кустарнік кругом-кругом -усё павырезалі, павывезлі (в. Звягі
Дадатковыя словы
сямі
29 👁